Юрый Курбыка (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, які завяршыў кар’еру. Гуляў на пазіцыі брамніка.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай СДЮШАР № 5 трапіў у мінскае «Дынама» ў 1973 годзе, а яго дэбют за асноўны склад здарыўся ў самым першым матчы сезона 1974 года, калі выйшаў на замену ў матчы першага тура чэмпіянату СССР першай лігі супраць «Спартака» з Арджанікідзэ.

У 1982 годзе разам з камандай становіцца чэмпіёнам Савецкага Саюза, прыняшы ўдзел у сямі гульнях.

У 1986 годзе пакінуў каманду і адправіўся на працу ў міністэрства ўнутраных спраў. Аднак праз год галкіпер вырашыў вярнуцца ў вялікі спорт і з’ехаў у Ташкент, але ўжо ў другой палове чэмпіянату 1988 года галкіпер зноў вярнуўся ў Мінск, дзе выступаў да 1992 года.

Дасягненні Разам з мінскім «Дынама» Курбыка стаў чэмпіёнам БССР у 1975 годзе, сярэбраным прызёрам у 1977 годзе. Чэмпіён Савецкага Саюза і ўладальнік бронзавых медалёў у 1983 годзе. У 1992 годзе стаў уладальнікам чэмпіёнскіх медалёў першынства Беларусі, а таксама ўладальнікам Кубка Беларусі. У год залатога дубля Курбыка быў капітанам мінскага «Дынама». У 1991 годзе Курбыка стаў найлепшым футбалістам БеларусіВіншуем з днём нараджэння Юрыя Курбыку! .

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Майстры спорту СССР