Міхаіл Іванавіч Сазо́наў (; нар. ) — вучоны ў галіне тэхнікі і фізікі плазмы, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (2009).
Біяграфія Нарадзіўся ў Канску. У 1961 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава па спецыяльнасці «Фізіка». У 1961—1970 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, супрацоўнікам у Інстытуце тэарэтычнай і прыкладной механікі, у 1970—1976 гадах старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце цеплафізікі Сібірскага аддзялення АН СССРВучоныя Беларусі: Сазонаў, Міхаіл Іванавіч (доктар тэхнічных навук; фізіка; механіка; нар. 1938). З 1976 года М. І. Сазонаў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце — прафесар кафедры прыкладной механікі машынабудаўнічага факультэта.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па даследаванні нізкатэмпературнай плазмы, доўгіх электрычных і турбулентных дуг, прыэлектродных працэсаў, па распрацоўцы прамысловых плазматронаў з высокім ККДз.
Узнагароды і званні Ганаровы прафесар Універсітэта Мінесоты (University of Minnesota, USA, 1974).
Літаратура
Спасылкі Вучоныя Беларусі: Сазонаў, Міхаіл Іванавіч (доктар тэхнічных навук; фізіка; механіка; нар. 1938) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Беларусь у асобах і падзеях: Сазонаў Міхаіл Іванавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук