Крыстаф Вальц (; нар. , , Аўстрыя) — аўстрыйскі акцёр і рэжысёр, які атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы ролі штандартэнфюрара СС Ганса Ланды ў фільме Квенціна Таранціна «Бясслаўныя вырадкі». За гэтую ж ролю атрымаў разнастайныя кінапрэміі, у тым ліку «Оскар», «Залаты глобус», BAFTA і прыз Канскага кінафестывалю. Пазней працягнуў супрацоўніцтва з Таранціна, сыграў доктара Кінга Шульца ў яго спагеці-вестэрне «Джанга вызвалены». Гэта пераўвасабленне было адзначана другімі прэміямі «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA. У 2019 годзе адбылася прэм’ера зрэжысаванага Вальцам фільма «Горшы шлюб у Джорджтаўне».
Зноскі
Катэгорыя:Акцёры Аўстрыі Катэгорыя:Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Уладальнікі прыза за найлепшую мужчынскую ролю Канскага кінафестывалю Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя