Прэмія імя Ханса Крысціяна Андэрсена — літаратурная прэмія, якую ўручае Міжнародны савет па кнігах для моладзі (IBBY) раз у два гады аўтару і ілюстратару, творы якіх зрабілі важны і працяглы ўклад у дзіцячую літаратуру.«Hans Christian Andersen Awards». International Board on Books for Young People (IBBY). Retrieved 2012-08-20. Узнагарода за пісьменніцкую працу была ўпершыню прысуджана ў 1956 годзе, прэмія за ілюстрацыю — у 1966 годзе.
Гісторыя Заснавана ў 1956 годзе Міжнародным саветам па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЕСКА ( — IBBY). Прэмія ўручаецца 2 красавіка — у дзень нараджэння Ханса Крысціяна АндэрсенаИвановская областная библиотека для детей и юношества — Мир библиографии: Премии имени Х. К. Андерсена — 45 лет!Андерсену посвящаетсяЛента новостей «РИА Новости» — День в истории — 2 апреля. Па ініцыятыве і рашэннем Міжнароднага савета ў знак глыбокай павагі і любові да Х. К. Андэрсена, у 1967 годзе дзень 2 красавіка быў абвешчаны Міжнародным днём дзіцячай кнігі. Штогод адна з нацыянальных секцый IBBY з’яўляецца арганізатарам гэтага свята.. Для «дзіцячых» аўтараў гэтая прэмія — найбольш прэстыжная міжнародная ўзнагарода, яе часта называюць «Малой Нобелеўскай прэміяй».Премия имени Х. К. Андерсена Узнагарода прысуджаецца толькі пісьменнікам і мастакам, якія жывуць.
Ідэя заснаваць прэмію належыць Еле Лепман (1891—1970) — культурнаму дзеячу ў галіне сусветнай дзіцячай літаратуры. Вядомая фраза Е. Лепман: «Дайце нашым дзецям кнігі, і вы дасцё ім крылы».
Кандыдаты на атрыманне прэміі вылучаюцца нацыянальнымі секцыямі Міжнароднга савета па кнігах для моладзі (IBBY). Лаўрэаты — пісьменнік і мастак — узнагароджваюцца залатымі медалямі з профілем Ханса Крысціяна Андэрсена падчас кангрэса IBBY. Акрамя таго, IBBY прысуджае Ганаровыя дыпломы лепшым дзіцячым і юнацкім кнігам з ліку нядаўна выдадзеных у краінах, якія з’яўляюцца членамі Міжнароднага савета.
Спіс лаўрэатаў
Спіс пісьменнікаў — лаўрэатаў прэміі 1956 — Элінар Фарджон (, Вялікабрытанія) 1958 — Астрыд Ліндгрэн (, Швецыя) 1960 — Эрых Кестнер (, Германія) 1962 — Мейндэрт Дэ Ёнг (, ЗША) 1964 — Рэнэ Гіё (, Францыя) 1966 — Тувэ Янсан (, Фінляндыя) 1968 — Джэймс Крус (, Германія), Хасэ-Марыя Санчас-Сільва (Іспанія) 1970 — Джані Радары (, Італія) 1972 — Скот О'Дэл (, ЗША) 1974 — Марыя Грыпэ (, Швецыя) 1976 — Сесіль Бёдкер (, Данія) 1978 — Пола Фокс (, ЗША) 1980 — Богуміл Ржыха (, Чэхаславакія) 1982 — Ліжыя Бажунга (, Бразілія) 1984 — Крысцінэ Нёстлінгер (, Аўстрыя) 1986 — Патрысія Райтсэн (, Аўстралія) 1988 — Ані Шміт (, Нідэрланды) 1990 — Турмуд Хаўген (, Нарвегія) 1992 — Вірджынія Гамільтан (, ЗША) 1994 — Міціо Мадо (, Японія) 1996 — Уры Орлеў (, Ізраіль) 1998 — Кэтрын Патэрсэн (, ЗША) 2000 — Ана Марыя Машаду (, Бразілія) 2002 — Эйдэн Чэмберс (, Вялікабрытанія) 2004 — Марцін Уодэл (, Ірландыя) 2006 — Маргарэт Махі (, Новая Зеландыя) 2008 — Юрг Шубігер (, Швейцарыя) 2010 — Дэвід Алманд (, Вялікабрытанія) 2012 — Марыя Тэрэса Андруэта (, Аргенціна) 2014 — Нахоко Уэхасі (, Японія)HCAA 2014 Winners 2016 — Цао Вэньсюань (кіт. 曹文轩, КНР) 2018 — Эйко Кадоно (, Японія) 2020 — Жаклін Вудсэн (, ЗША).https://www.ibby.org/awards-activities/awards/hans-christian-andersen-awards/hans-christian-andersen-award-2020 2022 — Мары-Од Мюрай (, Францыя).
Спіс мастакоў-ілюстратараў — лаўрэатаў прэміі 1966 — Алоіс Карыджат (Швейцарыя) 1968 — Іржы Трнка (Чэхаславакія) 1970 — Морыс Сендак (ЗША) 1972 — Іб Спанг Ольсен (Данія) 1974 — Фаршыд Месгалі (Іран) 1976 — Таццяна Маўрына (СССР) 1978 — Свенд Ота С. (Данія) 1980 — Суэкіці Акаба (Японія) 1982 — Збігнеў Рыхліцкі (Польшча) 1984 — Міцумаса Ано (Японія) 1986 — Роберт Інгпен (Аўстралія) 1988 — Душан Калаі (Чэхаславакія) 1990 — Лісбет Цвергер (Аўстрыя) 1992 — Квета Пацовска (Чэхія) 1994 — Ёрг Мюлер (Швейцарыя) 1996 — Клаус Энсікат (Германія) 1998 — Томі Унжэрэр (Францыя) 2000 — Энтані Браун (Вялікабрытанія) 2002 — Квенцін Блэйк (Вялікабрытанія) 2004 — Макс Велцёйс (Нідэрланды) 2006 — Вольф Эрльбрух (Германія) 2008 — Раберта Іначэнці (Італія) 2010 — Юта Баўэр (Германія) 2012 — Пётр Сіс (Чэхія) 2014 — Ражар Мело (Бразілія) 2016 — Сусана Бернер (Германія) 2018 — Ігар Алейнікаў (Расія) 2020 — Альберціна (Швейцарыя). 2022 — Сьюзі Лі (Паўднёвая Карэя)
Спасылкі Вэб-сайт прэміі
Катэгорыя:Ханс Крысціян Андэрсен Андэрсен Ханс Крысціян Андэрсен Ханс Крысціян Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта Катэгорыя:Спісы лаўрэатаў прэмій