Рэспубліка Беларусь і яе грамадзяне ў рознай ступені былі ўцягнуты ў канфлікт на ўсходзе Украіны. Падзеі адзначыліся наймаштабнейшым удзелам беларусаў у баявых дзеяннях за мяжой у XXI стагоддзі.
Мірны працэс У маі 2014 года начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Мірончык заклікаў бакі ўзброенага канфлікту да мірнага дыялогу. Ён заявіў, што рашэнне дадзенага пытання павінна грунтавацца на аб’яднальных пачатках, і яго неабходна шукаць у першую чаргу ў рамках шырока агульнанацыянальнага дыялогу, у якім былі б прадстаўлены інтарэсы ўсіх сілБеларусь призывает все стороны украинского конфликта незамедлительно сесть за стол переговоров // Беларусь Сегодня, 15 мая 2014.
У ліпені ў Мінску быў запушчаны мірны працэс па ўкраінскім канфлікце. Тут жа ў якасці рабочага органа для вырашэння аператыўных пытанняў створана трохбаковая кантактная група, якая складалася з прадстаўнікоў Украіны, непрызнаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, Расіі, а таксама АБСЕ. Для вырашэння крызісу з кіраўнікоў дзяржаў і дыпламатаў Расіі, Украіны, Францыі і Германіі сфармавалася так званая «Нармандская чацвёрка». У лютым 2015 года на сустрэчы прадстаўнікоў гэтай групы ў Мінску прысутнічаў і Аляксандр Лукашэнка. У рамках серыі сустрэч і перамоў былі падпісаны шэраг пагадненняў, вядомых як «мінскія». Сярод іх: Першае мінскае пагадненне або Мінск-1 (5 верасня 2014) Мінскі мемарандум (19 верасня 2014) Другое мінскае пагадненне або Мінск-2 (11—12 лютага 2015)
У той жа час у місію АБСЕ па маніторынгу сітуацыі ў зоне баявых дзеянняў былі накіраваны двое беларускіх вайскоўцаўДенис Бурковский. Правда ли, что 600 белорусских солдат могут отправиться в Сирию? Разбираемся в вопросе // TUT.BY, 1 февраля 2021.
Выступіўшы пасярэднікам ва ўкраінскім крызісе, краіна прыцягнула да сябе павышаную ўвагу з розных бакоў. Беларускія ўлады, акрамя ўтрымання Расіі і ЗША ад нарошчвання супрацьстаяння па прадмеце канфлікту на Данбасе, таксама дамагаліся паляпшэння сваіх іміджавых пазіцый на ЗахадзеПётр Петровский.Белорусско-украинские отношения: по лезвию майдана // Евразия. Эксперт, 22 июля 2016.
Тым не менш Беларусь дамагалася большай ролі ў мірным урэгуляванні. Так, у лістападзе 2017 года міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў пра гатоўнасць накіраваць беларускіх вайскоўцаў-міратворцаў на Данбас, калі гэта падтрымаюць усе зацікаўленыя бакіКто такие белорусские миротворцы и поедут ли они на Донбасс? // Наша Ніва, 15 ноября 2017. У верасні 2019 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зноў падняў гэтую тэму. Лідар дзяржавы паведаміў аб тым, што яго краіна гатова ўвесці сваіх міратворцаў на Данбас і ўзяць на кантроль працяглы ўчастак украінска-расійскай мяжы. Ён таксама выказаўся аб узаемаадносінах з суседнімі славянскімі дзяржавамі і аб пазіцыі рэспублікі да таго, што адбываецца ўнутры іх«Белорусских миротворцев на Донбассе будут воспринимать как своих»: политолог — о заявлении Лукашенко // Комсомольская правда, 26 сентября 2019. За ўвод беларускіх міратворцаў таксама выступіў саветнік прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, былы генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн. Аднак, як заявіла намеснік кіраўніка МЗС Украіны Алена Зеркаль, Рэспубліка Беларусь не можа прымаць удзелу ў міратворчай місіі ААН у Данбасе з-за членства ў АДКБ«Это всё отговорки»: почему Киев выступил против белорусских миротворцев в Донбассе // RT, 20 февраля 2018.
Беларусы-камбатанты
Грамадзяне краіны ваявалі як на баку Узброеных Сіл Украіны (Тактычная група «Беларусь» з чэрвеня 2015, атрад «Пагоня» з чэрвеня 2014 па верасень 2016, батальёны «Азоў» і «Тарнада», а таксама звычайныя падраздзяленні УСУ), так і на баку данбаскіх узброеных фарміраванняў (у складзе батальёна «Усход» і казачых атрадаў). У баях за Ілавайск (жнівень—верасень 2014) зафіксаваны ўдзел атрада «Пагоня», калі вызначыліся байцы з пазыўнымі «Брэст», «Вусач» і «Бугор», якія здолелі падбіць у вулічных баях танк Т-72 і дзве БМД узброеных фарміраванняў ДНР. Тактычная група «Беларусь» прымала ўдзел у баях за Аўдзееўку, Пескі, Валнаваху, Мар’інку.
На 28 сакавіка 2018 года, паводле даных беларускіх уладаў, у канфлікце ўзялі ўдзел 188 наймітаў і добраахвотнікаў з Рэспублікі Беларусь. Аднак існуюць і іншыя лічбы. Так, па даных Белсата, агульная колькасць удзельнікаў канфлікту з беларускім грамадзянствам да гэтага часу дасягнула 1 тыс. чалавек. У ГУБАЗіК краіны заявілі, што прыток у зону баявых дзеянняў беларусаў, характэрны для першых гадоў унутрыўкраінскага крызісу, да 2018 года быў збіты. На той момант праваахоўныя органы правяралі на наёмніцтва на тэрыторыі Украіны больш за 730 беларускіх грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пражываюць у краінеПочти 200 белорусов приняли участие в боевых действиях на Украине // Sputnik, 23 марта 2018.
Паводле Грамадскага сектара атрада «Пагоня», у вайне на Данбасе з украінскага боку прынялі ўдзел каля 200—250 беларускіх грамадзян. Сааўтар дакументальнай кнігі «Добрабаты», былы прэс-афіцэр батальёнаў «Днепр-1» і «Данбас» Васіліса Трафімавіч называла лічбу ў 400—500 чалавек, прычым менавіта асоб з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, без уліку этнічных беларусаў і ўраджэнцаў краіны з украінскай арміі. Паводле словаў ветэрана канфлікту Аляксандра Жучкоўскага, па колькасці байцоў у шэрагах данбаскіх фарміраванняў Беларусь абыходзіць толькі Расія. Колькасць беларускіх наймітаў і добраахвотнікаў на баку самаабвешчаных рэспублік ён ацаніў у 700—1000 чалавек. У 2016 годзе беларус Аляксандр Агреніч (пазыўны «Гарыніч»), які ўзначальваў падраздзяленне разведкі данбаскіх фарміраванняў, назваў лічбу ў 700—800 камбатантаўПо разные стороны баррикад: сколько белорусов прошли через войну на Донбассе? // Белорусский партизан, 27 февраля 2018.
На сакавік 2020 года вядома пра гібель 20 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі: 9 — на баку Украіны, 11 — паўстанцаў. ЧасМесцаБокІмяХарактар31 жніўня 2014Белорусы, которые погибли на Донбассе в боях за Украину и «ЛДНР». Списки с обеих сторонЛуганскі аэрапорт,невядома Фарміраванні ЛНР, УС Украіны Вадзім Васілеўскі¹,Васіль Ганчарэнкабой,хвароба28 верасня 2014 Данецкі аэрапорт УС Украіны Юрый Сакалочкабой27 лістапада 2014 Дэбальцава УС Украіны Аляксандр Будзькобой14 снежня 2014 невядома Фарміраванні ЛНР/ДНР Дзмітрый Калашнікаў бой16 студзеня 2015 невядома Фарміраванні ЛНР/ДНР Аляксандр Мельнікаўбой1 лютага 2015 ля Троіцкага Фарміраванні ЛНР Сяргей Напрэяўбой12 лютага 2015 ля Логвінава УС Украіны Ігар Туркаўбой20 красавіка 2015Алчэўск Фарміраванні ЛНР Сяргей Сцебіхаў падарваўся на міне7 мая 2015 Луганскае УС Украіны Дзмітрый Казачонак бой3 ліпеня 2015 Раеўка Фарміраванні ЛНР Вадзім Васілеўскі¹бой 28 жніўня 2015 Белы Камянец УС Украіны Аляксандр Чаркашын памёр ад ран15 снежня 2015 ля Камінтэрнава Фарміраванні ДНР Вадзім Савішчаў ці Савічаў бой9 студзеня 2016невядома Фарміраванні ДНР Яўген Конанаў бой15 красавіка 2016Жалабок Фарміраванні ЛНР Андрэй Макіч бой8 верасня 2016Мар’інка УС Украіны Алег Вярэнічбой3 лістапада 2016невядома УС Украіны Алег Падароўскіхвароба1 студзеня 2018 невядома Фарміраванні ДНР Георгій Аўдзееўбой30 сакавіка 2018 невядома Фарміраванні ЛНР/ДНР Раман Бязрукаў бой18 лютага 2020«Мыслями жил в СССР». Во время атаки боевиков на Донбассе погиб гражданин Беларуси // Интекс-пресс, 21 февраля 2021невядома Фарміраванні ЛНРАнтон Каровінбой ¹ Васіль Кліменцьевіч і Васіль Аляксандравіч, аднафамільцы.*У спіс не ўключаны Віталь Ціліжэнка, які загінуў 10 жніўня 2015 у Валнавасе. Нягледзячы на тое, што ён быў членам ТГ «Беларусь», Ціліжэнка не меў беларускага грамадзянства і не быў ураджэнцам краіныhttps://www.obozrevatel.com/crime/08591-v-boyu-pod-volnovahoj-pogib-pervyij-boets-belorusskoj-gruppyi-pravogo-sektora.htm.
Крымінальны пераслед Па артыкуле 361-3 крымінальнага кодэкса рэспублікі ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеных канфліктах або ваенных дзеяннях караецца да 5 гадоў абмежавання волі або ад 2 да 5 гадоў турмы, а па артыкуле 361-1 за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або структурным падраздзяленнем, які ўваходзіць у яго, пагражае да 10 гадоў турмыУГОЛОВНЫЙ КОДЕКС РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ.
Актыўна адсочваць ветэранаў канфлікту беларускія сілавікі пачалі з 2015 года. У 2017 годзе следчыя распачалі 10 крымінальных спраў, і ўжо да крымінальнай адказнасці прыцягнулі сем чалавек. Са слоў начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС палкоўніка міліцыі Мікалая Карпянкова, акрамя гэтага ўстаноўлена больш за 20 грамадзян Украіны, Расіі, Таджыкістана, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі і ваявалі на Данбасе. Старшыня КДБ Валерый Вакульчык у 2019 годзе заявіў, што фігурантамі крымінальных спраў аб найміцтве з’яўляліся 138 чалавек. Суды, як правіла, праходзілі ў закрытым рэжыме і не заўсёды вядомы СМІ. Найбольш гучнымі сталі наступныяКГБ продолжает вычислять белорусов, воюющих за границей // Комсомольская правда, 12 марта 2019: 2016: увосень 28-гадовага ўраджэнца Наваполацку Тараса Аватарава, які вярнуўся з вайны на Данбасе, асудзілі на 5 гадоў. Аднак яму прад’явілі абвінавачванні ў захоўванні і перавозцы боепрыпасаў. Мужчыну затрымалі ўначы на чыгуначным вакзале. Пры ператрусе ў рэчах знайшлі самаробную гранату, пісталет і даведку аб удзеле ў антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне, выдадзеную групоўкай «Правы сектар». 2017: у сакавіку асудзілі 20-гадовага віцебчука, які ваяваў у складзе батальёна «Азоў». Судовы працэс быў узбуджаны не па найміцтву, а за рабаванне, распальванне расавай, нацыянальнай варожасці, захоўванне і распаўсюджванне парнаграфіі, асабліва злоснае хуліганства і здзек над помнікамі абаронцам Айчыны. У выніку той атрымаў 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У верасні 29-гадовы беларус атрымаў 2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу — яго судзілі па артыкуле 361-3. Паводле неафіцыйных даных, гэта жыхар Паставаў, які ваяваў на ўсходзе Украіны. Праз месяц па тым жа артыкуле і такі ж тэрмін атрымаў 41-гадовы жыхар Рэчыцы, які ваяваў за самаабвешчаную ДНР. У снежні гамельчука, што ваяваў на баку данецкіх фарміраванняў, асудзілі на два гады. Гомельскі абласны суд вынес прысуд 29-гадоваму беларусу па крымінальным артыкуле «ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу». За найміцтва па артыкуле 361-3 беларус атрымаў мінімальны тэрмін — 2 гады пазбаўлення волі. У судзе абвінавачаны запэўніваў, што не з’яўляўся вайскоўцам, не меў агнястрэльнай зброі і не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Са слоў гамельчука, ён уступіў у расійскую грамадскую арганізацыю, прыняў прысягу на вернасць і накіраваўся з гуманітарнай місіяй на тэрыторыю Украіны, якая знаходзіцца пад кантролем ЛНР. 2018: у маі па 361-3 калоніі агульнага рэжыму атрымаў жыхар горада Круглае. Беларус ваяваў на баку самаабвешчанай ЛНР.