Павел Прышывалка (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Мінск», дзе пачаў займацца футболам у 8 гадоў. З 2016 года пачаў выступаць за дубль «Мінска», на наступны год замацаваўся ў дублі і стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Мінскам». У 2018 годзе гуляў за клуб у Юніёрскай лізе УЕФА, з 2019 года стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе ў якасці рэзервовага брамніка.

5 верасня 2020 года дэбютаваў у асноўным складзе «Мінска» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўца» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 28 лістапада 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы з салігорскім «Шахцёрам» (2:4). У сезоне 2021 стаў асноўным брамнікам каманды.

У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам. У сезоне 2022 быў другім брамнікам спачатку пасля Аляксея Казлова, з лета пасля Ягора Генералава, а з верасня, калі Генералаў атрымаў траўму, замацаваўся ў аснове. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск».

У сакавіку 2023 года далучыўся да брэсцкага «Цэнтра футбола». У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2016 дубль Мінск 8 −2 2017 дубль Мінск 14 −10 2018 дубль Мінск 16 −19 2019 дубль Мінск 21 −17 2020 Д1 Мінск 1 −4 2021 Д1 Мінск 26 −48 2022 Д1 Мінск 12 −15 2023 Д3 Цэнтр футбола 18 −9

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Цэнтр футбола Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ