Дзмітрый Кундро (нар. , Паставы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь-2».

Клубная кар’ера Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, у 2014 годзе гуляў у Другой лізе за верхнядзвінскае «Прыазёр’е». У пачатку 2015 года пачаў выступаць за дубль «Белшыны», летам таго ж года перабраўся ў «Віцебск». У 2017—2018 гадах выступаў у Першай лізе за светлагорскі «Хімік», дзе пераважна выхадзіў на замену.

У 2020 годзе быў іграком мар’інагорскай «Вікторыі», аднак на полі з’яўляўся рэдка. У 2021 годзе выступаў за «Ашмяны», у 2023 годзе зноў далучыўся да каманды, калі яна пасля гадавога перапынку вярнулася ў Другую лігу. У ліпені 2023 года перайшоў у «Смаргонь-2».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Прыазёр’е Верхнядзвінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь-2