Курулта́й крымскатата́рскага наро́да ( даслоўна, «крымскататарскі Нацыянальны З’езд», ) — форма нацыянальнай грамадска-палітычнай арганізацыі крымскіх татараў, прэтэндуе на паўнамоцнае прадстаўніцтва крымскататарскага народа (згодна з дзеючым «рэгламентам Курултая крымскататарскага народа». Курултай уяўляе сабой «нацыянальны з’езд, вышэйшы прадстаўнічы паўнамоцны орган крымскататарскага народа»Рэгламент курултая крымскататарскага народа. Прыняты ў новай рэдакцыі з улікам дапаўненняў і змяненаў на трэцяй сесіі IV курултая крымскататарскага народа. г. Сімферопаль, 12 верасня 2004 г. ).

Статус Згодна з дзеючым «Рэгламентам Курултая крымскататарскага народа», дэлегаты Курултая абіраюцца крымскімі татарамі і членамі іх сем’яў, незалежна ад нацыянальнасці, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Украіны, і крымскімі татарамі і членамі іх сем’яў — грамадзянамі Украіны, незалежна ад месца пражывання. Тэрмін паўнамоцтваў складу Курултая — 5 гадоў. У склад Курултая ўваходзіць 250 дэлегатаў, якія выбіраюцца ў два этапы па змяшанай мажарытарна-прапарцыйнай сістэме з кандыдатаў, якія вылучаюцца па спісах грамадскіх арганізацый і іх блокаў.

Афіцыйнай мовай Курултая з’яўляецца крымскататарская мова.

Згодна з дзеючым «Рэгламентам Курултая крымскататарскага народа», Курултай ўпаўнаважаны прымаць рашэнні па ўсіх істотных пытаннях: грамадска-палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, культурнай і іншых бакоў жыцця народа. Рашэнні Курултая абавязковыя для ўсёй сістэмы нацыянальнага прадстаўніцтва і самакіравання крымскататарскага народа, якая ўключае Меджліс крымскататарскага народа, рэгіянальныя і мясцовыя меджлісы, камітэты садзейнічання вяртанні крымскіх татараў.

Сесіі Курултая склікаюцца не радзей аднаго разу ў 2,5 года.

Курултай фармуе Меджліс крымскататарскага народа — вышэйшы Паўнамоцны прадстаўніча-выканаўчы орган крымскататарскага народа ў перыяд паміж сесіямі Курултая.

Дзейнасць Курултая і яго органаў фінансуецца за кошт добраахвотных ахвяраванняў і паступленняў ад юрыдычных і фізічных асоб.

Першы Курултай Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Расіі прывяла да актывізацыі нацыянальных рухаў на ўсёй тэрыторыі краіны. 25 сакавіка 1917 года ў Сімферопалі быў скліканы Усекрымскі мусульманскі з’езд. З’езд абраў Часовы Крымска-Мусульманскі Выканаўчы Камітэт (Мусвыканкам, ЧКМВК), кіраўніком якога быў абраны Номан Чэлебіджыхан (Чэлебі Чэлебіеў).

1-2 кастрычніка 1917 года (паводле старога стылю) на з’ездзе прадстаўнікоў крымскататарскіх арганізацый, скліканым Мусвыканкамам, было прынята рашэнне аб тым, што ў паўсталай палітычнай сытуацыі, пытанне пра далейшы лёс Крыма павінен вырашаць Курултай крымскіх татар. 17 (30) лістапада адбыліся выбары дэлегатаў. Курултай адкрыўся 26 лістапада (9 снежня) у Ханскім палацы (Бахчысарай). Ён узяў на сябе ўсе паўнамоцтвы мусульманскага выканкама, абвясціў стварэнне Крымскай Народнай Рэспублікі, прыняў яе Канстытуцыю і дзяржаўную сімволіку, пасля чаго абвясціў сябе парламентам Крымскай Народнай Рэспублікі. Номан Чэлебіджыхан узначаліў урад.

Сучасны Курултай Другі курултай быў скліканы ўжо ў 1991 годзеКурултай крымскататарскага народа: вытокі і скліканне нацыянальнага з’езду, праз два гады пасля пачатку масавага вяртання крымскіх татараў з месцаў, у якіх яны пражывалі пасля дэпартацыі 1944 года.

З 31 ліпеня па 2 жніўня 2015 года ў Анкара (Турцыя) прайшло другое пасяджэнне Сусветнага кангрэса крымскіх татараўII Сусветны Кангрэс крымскіх татараў збіраецца ва ўмовах, калі гістарычная Радзіма крымскататарскага народа ў руках у акупантаў. У ім прыняло ўдзел каля 400 дэлегатаў, якія прадстаўлялі 180 арганізацый з 14 краінаў.

Гл. таксама Меджліс крымскататарскага народа

Спасылкі Чаго не купіш нават за «Грошы»

Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі Украіны