Андрэй Емяльянаў (нар. , Асіповічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Асіповічы».
Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ горада Асіповічы, з 2013 года пачаў выступаць за «Асіповічы», дзе на працягу шасці гадоў правёў 126 матчаў і забіў 16 галоў. У 2017 годзе разам з клубам гуляў у Першай лізе.
У 2019 годзе перайшоў у «Маладзечна». Сезон 2020 распачаў у «Ашмянах-БДУФК», дзе згуляў 4 матчы, а ў ліпені далучыўся да «Вікторыі» з Мар’інай Горкі, дзе стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У 2021 годзе вярнуўся ў «Асіповічы».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна