Андрэй Кудравец (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік расійскага клуба «Дынама» з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ-2 горада Барысава, з канца 2019 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. Да сезона 2020 ужо рыхтаваўся разам з асноўнай камандай, трывала прыцягваўся да складу ў якасці рэзервовага брамніка, гуляў таксама за дубль. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Сезон 2021 распачаў рэзервовым брамнікам барысаўчан, а 17 красавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе пасля таго, як на размінцы перад сустрэчай з «Энергетыкам-БДУ» (2:1) траўму атрымаў асноўны брамнік БАТЭ Антон Чычкан. У далейшым у сезоне 2021 чаргаваўся ў браме з Чычканам, а ў 2022 годзе стаў асноўным брамнікам БАТЭ.

У красавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з барысаўскім клубам да канца 2024 года. У жніўні 2023 года перайшоў у маскоўскае «Дынама», падпісаўшы пяцігадовы кантракт, але пры гэтым застаўся ў БАТЭ да канца сезона 2023. У снежні 2023 года пакінуў БАТЭ.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Расіі (1:6).

17 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Сірыі (1:0).

Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Уладальнік Кубка Беларусі: 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022 Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2022 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль БАТЭ 2 −1 2020 дубль БАТЭ 19 −33 2021 Д1 БАТЭ 13 −13 2022 Д1 БАТЭ 25 −16 2023 Д1 БАТЭ 21 −22

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква