Міхаіл Мікалаевіч Пакроўскі (, Масква — , Масква) — вучоны-гісторык, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Акадэмік АН СССР (1929), АН БССР (1928).
Біяграфія У 1891 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта, вучань В. В. Ключэўскага і П. Г. Вінаградава.
З красавіка 1905 года член РСДРП. Актыўны ўдзельнік узброенага паўстання ў Маскве ў час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. З 1908 па 1917 гады жыў у эміграцыі. У жніўні 1917 года вярнуўся ў Расію і аднавіўся ў партыі бальшавікоў. Адыграў важную ролю ў захопе ўлады бальшавікамі ў Маскве ў кастрычніку 1917 года. У пачатку 1918 года удзельнічаў у мірных перагаворах Расіі з Германіяй у Брэсце, выступаў супраць заключэння сепаратнага Брэсцкага міра. З мая 1918 года намеснік наркама асветы РСФСР.
Літаратура Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя: у 5 т. — Минск, 1981. — Т. 5. — С. 459.
Белорусская ССР: краткая энциклопедия: в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 501. Национальная академия наук Беларуси: персональный состав. 1928—1998. — Минск, 1998. — С. 115. Национальная академия наук Беларуси: персональный состав. — 3-е изд., Доп. и перераб. — Минск, 2003. — С. 134.
Спасылкі Міхаіл Мікалаевіч Пакроўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Памерлі ад раку Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Члены УЦВК Катэгорыя:Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу Катэгорыя:Дэлегаты V з’езда РСДРП Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Тэарэтыкі марксізму Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР