Аляксандр Грыкоўскі (, в. Корніна, Бельскі павет, Гродзенская губерня — ) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог.

Скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю (1910-я г.), Свіслацкую беларускую настаўніцкую семінарыю (1916). Да беларускага руху далучыўся ў час Першай сусветнай вайны. У 1917 дырэктар першай беларускай школы ў Гродне. У 1918 кааптаваны ў склад Віленскай беларускай рады, член Беларускай сувязі нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай беларускай губернскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэта. Першы старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Адзін з ініцыятараў склікання Беларускага краёвага з'езда Гродзеншчыны. Памёр ад сухотаў. Пахаваны за кошт урада БНР на гродзенскіх могілках.

На смерць Аляксандра Грыкоўскага кампазітар І. Тарасевіч напісаў «Песню» для голасу і фартэпіянна (верш М. Багдановіча).

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Навучэнцы Свіслацкай гімназіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Пахаваныя ў Гродне