Іван Фёдаравіч Харламаў (, в. Шарпілаўка, Гомельскі раён — ) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1990), доктар педагагічных навук (1973), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў школу № 2 у г. Рагачоў, Гомельскі педагагічны інстытут (1952).

У 1939—1940, 1945—1955 гадах настаўнік, дырэктар школы, загадчык Лоеўскага раённага аддзела народнай адукацыі. У 1955—1969 гадах старшы выкладчык, дацэнт, прарэктар, загадчык кафедры Гомельскага педагагічнага інстытута. З 1969 года загадчык кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска СкарыныХАРЛАМАЎ Іван Фёдаравіч.

Узнагароды і прэміі Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000) — за працу «Падручнік „Педагогіка“ на беларускай мове для студэнтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў».

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1980), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па пытаннях дыдактыкі, тэорыі і методыкі выхавання.

Апублікаваў больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 22 кнігі.

Бібліяграфія Основные вопросы организации воспитательной работы в школе. Мн., 1967. Активизация учения школьников. Мн., 1970. Теория нравственного воспитания. Мн., 1972. Вузовское обучение: проблемы активизации. Мн., 1989 (в соавт.). Нравственное воспитание школьников. М., 1983. Педагогика. 6-е изд. Минск: Універсітэцкае, 2000.

Крыніцы

Спасылкі Іван Фёдаравіч Харламаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі