Парана́ (, ) — рака ў Паўднёвай Амерыцы.

Даўжыня ракі 4380 км. Плошча вадазбору 2663 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 17,5 тыс. м³/сек.

Другая па памерах рака пасля Амазонкi ў Паўднёвай Амерыцы. Назва паходзіць з мовы тупі і азначае «як мора» (г.зн. «вялікая, як мора»).

Сярод прытокаў: Цьетэ (Тыетэ), Рыа-Салада, Паранаіба.

Гл. таксама Ітайпу

Крыніцы

Спасылкі Карта басейна Параны

Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Аргенціны Катэгорыя:Рэкі Бразіліі Катэгорыя:Рэкі Парагвая