Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заснаваны ў студзені 1974 года на аснове Аддзела біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі (створанага ў 1972 годзе). Знаходзіцца на вуліцы акадэміка В. Ф. Купрэвіча, 5.

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў хімія і біялагічнае дзеянне прыродных біяпалімераў і нізкамалекулярных біярэгулятараў; метады імунахімічнага і біясенсорнага аналізу для ацэнкі функцыянаььнага стану рэпрадуктыўнай, імуннай і іншых сістэм арганізму чалавека; новыя біятэхналогіі (у т.л. геннаінжынерныя) атрымання біялагічна важных злучэнняў

Навуковыя распрацоўкі Распрацаваны шэраг лекавых прэпаратаў для лячэння рассеянага склерозу, язвы страўніка, лекавыя сродкі супрацьлейкознага і супрацьпухліннага характару; экалагічна бяспечныя і эфектыўныя інсектыцыды, гербіцыды для сельскай гаспадаркі; высокаэфектыўныя стымулятары росту раслін і адаптагены; сродкі павышэння прадукцыйнасці і паляпшэння якасці сельскагаспадарчых культур. Распрацаваныя ў інстытуце метады імунахімічнага мікрааналізу, неабходнага для дыягностыкі і прафілактыкі разнастайных захворванняў, укаранёны ў практыку медычынскіх устаноў рэспублікі.

Будова Інстытута на 01.06.2025 Лабараторыя хіміі нуклеатыдаў і полінуклеатыдаў Лабараторыя хіміі стэроідаў Лабараторыя хіміі простагландзінаў Сектар фітабіявыпрабаванняў Лабараторыя фізіка-хімічных метадаў даследавання Ларабаторыя хіміі ліпідаў Лабараторыя бялковай інжынерыі Лабараторыя хіміі бялковых гармонаў Лабараторыя бялковай інжынерыі Лабараторыя малекулярнай дыягностыкі і біятэхналогіі Лабараторыя прыкладной біяхіміі Лабараторыя прыкладной энзімалогіі Навукова-вытворчы цэнтр «Хімфармсінтэз» Аддзел фармакалогіі і фармацыі Лабараторыя таксікалогіі Лабараторыя фармакалагічных даследаванняў

Дырэктары інстытута ў розныя гады

Апанас Андрэевіч Ахрэм (1974—1988) Алег Анатолевіч Стральчонак (1988—2000) Фёдар Адамавіч Лахвіч (2000—2011) Сяргей Аляксандравіч Усанаў (2011—2016) Святлана Валер’еўна Бабіцкая (2016—2022) Аляксей Віктаравіч Янцэвіч (з 29 чэрвеня 2022)Навука. — 2022. — 5 ліпеня. — С. 3

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:1974 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Акадэміка Купрэвіча