Правінцыя Еўропа () — правінцыя Позняй Рымскай імперыі і Візантыі, уваходзіла ў склад дыяцэзіі Фракія.

Гісторыя Была заснавана імператарам Дыяклетыянам (кіраваў у 284—305) на тэрыторыі, што супадае з сённяшняй еўрапейскай часткай Турцыі. Сталіцай правінцыі быў горад Перынтас.

Межавала з рымскімі правінцыямі Гемімонт (на паўночным захадзе) і Радопы (на захадзе). Еўропа з’яўлялася паўвостравам і абмывалася Чорным морам на паўночным усходзе, Басфорам на ўсходзе, Мармуровым і Эгейскім морамі на поўдні і паўднёвым усходзе.

Найбуйнейшым горадам на ўзбярэжжы Чорнага мора быў Салмідэс. На ўзбярэжжы Мармуровага мора знаходзіліся Перынтас, Селімбрыя, Радоста, Каліпаль. На ўзбярэжжы Эгейскага мора і ў вусці ракі Эўрас у Сараскім заліве знаходзіўся горад Энас.

Літаратура

Катэгорыя:Правінцыі Рымскай імперыі Катэгорыя:Правінцыі Візантыйскай імперыі