Майсей Якаўлевіч Гры́нблат (, Мінск — ) — беларускі этнограф, фалькларыст, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1945).

Біяграфія Сын вядомага мінскага тыпографа Якава Грынблата. Быў акцёрам трупы Уладзіслава Галубка (1921—1925). Скончыў у 1930 годзе Ленінградскі ўніверсітэт. Падчас вучобы, са студзеня 1929 года быў сябрам Навуковага таварыства па вывучэнні Беларусі пры Беларускім студэнцкім зямляцтве. З 1930 года ў АН Беларусі, у Інстытуце гісторыі (1931—1941; 1945—1956) і Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (1957—1976), адначасова выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце (1937—1941) і БДУ (1939—1941, 1945—1955).

Навуковая дзейнасць Даследаваў духоўную і матэрыяльную культуру, грамадскі побыт, этнагенез беларусаў, бібліяграфію беларусазнаўства. Адзін з аўтараў даследавання «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), нарыса «Беларусы» ў кнізе «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т. 1, 1964). Склаў зборнік фальклору «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Радзінная паэзія» (1971), «Загадкі» (1972, з А. І. Гурскім), «Прыказкі і прымаўкі» (кніга 1—2, 1976), «Выслоўі» (1979).

Творы Адзін з аўтараў двухтомнай (Т.1, 1961) і пяцітомнай (Т.1, 1972) «Гісторыі Беларускай ССР».

«Краязнаўчыя музеі і вясновая пасяўная кампанія» (1932) «Сталін у яўрэйскай народнай творчасці» (1939, складальнік) «Песні беларускага народа» (1940, Т.1, рэдактар, складальнік) «Беларуская народная архітэктурная разьба» (1958, рэдактар) «Беларускія народныя песні» (1959, рэдактар) «Белорусы: Очерки происхождения и этнической истории» (1968) «Праблемы сучаснага беларускага фальклору» (1969, рэдактар) «Сказки народов СССР» (1970, складальнік) «Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка» (1972) «Загадкі» (1972, складальнік) «Зімовыя песні: калядкі і шчадроўкі» (1975, рэдактар) «Прыказкі і прымаўкі: у 2 кн.» (1976, складальнік) «Этнаграфічны зборнік (даклады аддзялення этнаграфіі і Геаграфічнага таварыства Беларускай ССР)» (1975, рэдактар) «Выслоўі» (1979, складальнік) «Вяселле: песні» (кн. 1, 1980, рэдактар) «Вяселле: песні» (кн. 2, 1981, рэдактар) «Вяселле: песні» (кн. 3, 1983, рэдактар)

Пераклады Вітаўтас Місявічус. «Мядзведжая акадэмія» (1988, пераклад з літоўскай)

Літаратура

Список основных работ М. Я. Гринблата // Сов. этнография. 1976. № 2.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Беларусазнаўства