Ры́а-Ду́льсэ () — рака ў паўночна-заходняй частцы Аргенціны (упадае ў возера Мар-Чыкіта).
Даўжыня ракі складае 650 км. Пад назвай Салі () бярэ пачатак на ўсходніх схілах Андаў, у горным масіве Сьера-дэль-Аканхіта. Працякае па поўдню раўніны Гран-Чака, часам падзяляючыся на рукавы. Упадае ў возера Мар-Чыкіта. Сярэдні расход вады на выхадзе з гор складае каля 80 м³/с. Рацэ характэрны летнія паводкі. Вада выкарыстоўваецца на арашэнне.
На рацэ знаходзіцца горад Сант’яга-дэль-Эстэра.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Аргенціны Катэгорыя:Кордава (правінцыя, Аргенціна) Катэгорыя:Сант’яга-дэль-Эстэра (правінцыя) Катэгорыя:Тукуман (правінцыя) Катэгорыя:Сальта (правінцыя) Катэгорыя:Бяссцёкавыя басейны Паўднёвай Амерыкі