Радае Доманавіч ( — ) — сербскі пісьменнік, журналіст і настаўнік, найбольш вядомы сваімі кароткімі сатырычнымі апавяданнямі.

Біяграфія Радае Доманавіч нарадзіўся ў вёсцы Аўсішце ў цэнтральнай Сербіі ў сям’і мясцовага настаўніка і прадпрымальніка Мілаша Доманавіча і Персіды Доманавіч, нашчадка Паўле Цукіча, аднаго з военачальнікаў Першага і Другога сербскага паўстання. Дзяцінства правёў у вёсцы Горне Ярушыца, якая знаходзіцца недалёка ад Крагуеваца. Там жа ён вучыўся ў пачатковай школе. Потым скончыў сярэднюю школу ў Крагуевацы і філасофскі факультэт Бялградскага ўніверсітэта, дзе ён вывучаў сербскую мову і гісторыю.

У 1895 годзе Доманавіч атрымаў сваё першае прызначэнне — пасаду выкладчыка ў Піроце, на поўдні Сербіі, рэгіёне, які толькі нядаўна быў вызвалены ад акупацыі Асманскай імперыяй. У Піроце сустрэў Яшу Проданавіча (1867—1948), настаўніка і актывіста, сяброўства з якім сфармавала яго палітычныя погляды. Таксама там жа ён сустрэў сваю будучую жонку Наталлю Ракетыч (1875—1939), небагатую школьную выкладчыцу з Срэмскіх Карлаўцаў, якая будзе падтрымліваць яго на працягу ўсяго яго жыцця і ад якой народзіцца трое дзяцей.

Пасля ўступлення ў апазіцыйную Народна-радыкальную партыю Доманавіч трапіў пад рэпрэсіі рэжыму дынастыі Абрэнавічаў. У канцы 1895 года настаўнік быў сасланы выкладаць ва Ўран, а ў 1896 годзе пераведзены зноў, ужо ў Лeскaвац. Пісьменніцкая кар’ера Доманавіча пачалася падчас яго настаўніцтва, калі ў 1895 годзе ён апублікаваў свой першую аповесць у стылі рэалізму. Пасля свайго першага публічнага выступу супраць урада ў 1898 годзе і ён, і яго жонка былі звольненыя з дзяржаўнай службы, і Доманавіч пераехаў з сям’ёй у Бялград.

У Бялградзе ён пачаў працаваць з калегамі-пісьменнікамі ў тыднёвіку «Зорка» і апазіцыйнай палітычнай газеце «Рэха». У гэты час ён пачаў пісаць і публікаваць свае першыя сатырычныя апавяданні, такія як «Дэман» і «Адмена страсці». Слава прыйшла да Радае пасля публікацыі апавяданняў «Правадыр» (1901) і «Страдыя» (1902), у якіх аўтар адкрыта крытыкаваў рэжым і выкрываў яго крывадушнасць і памылкі.

Пасля перавароту, які паклаў канец кіраванню Аляксандра Абрэнавіча ў 1903 годзе, Доманавіч, што быў тады на піку папулярнасці, атрымаў пасаду пісара ў Міністэрстве адукацыі. Новы ўрад дазволіў яму выехаць у Германію дзеля атрымання спецыялізацыі. Правёўшы год у Мюнхене, Доманавіч вярнуўся ў родную Сербію, але адразу расчараваўся з-за адсутнасці якіх-небудзь рэальных змен у сербскім грамадстве. На радзіме ён стварыў палітычны штотыднёвік «Страдыя», у якім працягнуў крытыкаваць слабасці новай дэмакратыі, але яго артыкулы больш не мелі той ранейшай сілы і натхнення.

Радае Доманавіч памёр прыкладна а 00:30 17 жніўня 1908 года ва ўзросце 35 гадоў пасля працяглай барацьбы з хранічнай пнеўманіей і туберкулёзам. Пісьменнік быў пахаваны на Новых могілках Бялграда.

Значная частка неапублікаваных твораў літаратара згубіліся падчас Першай сусветнай вайны.Праект «Радоје Домановић»

Літаратурныя творы Выбраныя найбольш вядомыя творы Радае Доманавіча: «Адмена страсці» () (1898) «Дэман» () (1898) «Кляймо» () (1899) «Каралевіч Марка другі раз сярод сербаў» () (1901) «» () (1901) «Мёртвае мора» () (1902) «» () (1902) «Страдыя» () (1902) «Сучаснае паўстанне» () (1902)

Апавяданні «», «Кляймо» і «» перакладзены на беларускую мову Ганнай Тарасевіч.

Зноскі

Спасылкі Поўны збор твораў Радае Доманавіча

Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя:Сербскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта