Ліна Тэрэзэ Нільсан (швед. Lina Therese Nilsson, нар. , Істад) — шведская футбалістка, абаронца клуба «Русенгард» і зборнай Швецыі.

Ліна пачынала сваю кар’еру ў невялікіх клубах лена Сконэ, пакуль не патрапіла ў склад «Мальмё» ў 2006 годзе. Трэніравалася на працягу тыдня з клубам, гуляючы ў ніжэйшай лізе паралельна за «Шэбу». Нільсан станавілася прызёрам чэмпіянату Швецыі ў 2010, 2011, 2013 і 2014 гадах. Са жніўня 2015 года капітан каманды, падоўжыла кантракт на два гады (клуб да таго моманту ўжо быў перайменаваны ў «Русенгард»). Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісткі Швецыі Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года