Эскішэхір (, літар.: Стары горад) — горад у цэнтральнай Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эскішэхір. Заснаваны фрыгійцамі каля 1 тыс. да н.э.

Сучасны Эскішэхір — адзін з найбольш прамыслова развітых гарадоў краіны. На заводах горада вырабляюцца грузавыя аўтамабілі, лакаматывы, авіяцыйныя рухавікі, сельскагаспадарчая тэхніка, цэмент, тэкстыль, прадукцыя хімічнай прамысловасці, цукар. Насельніцтва — 871 тыс. чал. (2018)

Два ўніверсітэты: Анаталійскі і Універсітэт Асмангазі.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Катэгорыя:Гарады Турцыі