Георгій Георгіевіч Разанка (, в. Роўбіцк, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 25 сакавіка 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 1 жніўня 1941 года ў вёсцы Роўбіцк Пружанскага раёна Брэсцкай вобласціПамяти Резанко Георгия Георгиевича.

Працоўную біяграфію пачаў у 1957 годзе рабочым калгаса «Шлях Леніна» Пружанскага раёна. Скончыў у 1962 годзе з адзнакай аддзяленне механізацыі Пружанскага сельгастэхнікума. Пасля адпрацоўкі ў калгасе паступіў і паспяхова скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1967 года на працягу пяці гадоў працаваў галоўным інжынерам у калгасе «Шлях Леніна». Потым дзесяць гадоў — старшынёй калгаса «Новая Крыніца».

У 1982—1985 гадах узначальваў упраўленне сельскай гаспадаркі Пружанскага райвыканкама. У 1985—1989 гадах быў старшынёй Пружанскага райвыканкама, у 1989—1991 гадах — першым сакратаром райкама КПБ.

З 1992 па 2003 гады працаваў начальнікам Пружанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у 2003—2008 гадах быў памочнікам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Памёр 25 сакавіка 2021 года. 27 сакавіка прайшло развітанне каля Пружанскага палаца культуры, цырымонія праходзіла з закрытай труной (гл. пандэмія COVID-19 у Беларусі)С разницей в 2 дня умерли два бывших председателя Пружанского райисполкома. Памяти Резанко Г. Г. .

Узнагароды ордэн «Знак Пашаны», медаль «За працоўныя заслугі», ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, званне «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» (2015) — за вялікі асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёнаПрысвоеныя званні «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» .

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пружанскага раёна Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне