Федэральныя выбары адбыліся ў Германіі 20 мая 1928 годаDieter Nohlen & Philip Stöver (2010) Elections in Europe: A data handbook, С. 762 . Сацыял-дэмакратычная партыя засталася найбуйнейшай партыяй у Рэйхстагу, павялічыўшы сваю прысутнасць да 153 месцаў з 491Nohlen & Stöver, С. 790. Яўка выбаршчыкаў склала 75,6 %Nohlen & Stöver, С. 777. Фарміраванне кааліцыйнага ўрада не ўяўляла фармальных цяжкасцяў, аднак амаль з самага пачатку ў ім выявіліся трэнні паміж «веймарскай кааліцыяй» (СДПГ, каталіцкая партыя Цэнтра і Нямецкая дэмакратычная партыя) і больш правай Нямецкай народнай партыяй.

Акрамя СДПГ, электаральны поспех спадарожнічаў камуністам і кансерватыўнай Імперскай партыі сярэдняга класа. Нямецкая нацыянальная народная партыя засталася на фармальным другім месцы, але знізіла прадстаўніцтва ў рэйхстагу з 20% да 14% галасоў.

Незадоўга да таго рэфармаваная Нацыянал-сацыялістычная партыя ўдзельнічала ў выбарах, аднак здолела правесці ў Рэйхстаг толькі 12 дэпутатаў. Магчымая прычына складаецца ў тым, што Гітлер мала цікавіўся гэтымі выбарамі, аддаючы перавагу сканцэнтраванню на ўмацаванні сваіх пазіцый унутры партыі.

Вынікі ПартыяГаласоў%МесцаўВыбары 20 мая 1928Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі9 152 97929.76153Нямецкая нацыянальная народная партыя4 381 56314.2573Партыя цэнтра3 712 15212.0761Камуністычная партыя Германіі3 264 79310.6254Нямецкая народная партыя2 679 7038.7145Нямецкая дэмакратычная партыя1 479 3744.8125Партыя нямецкага сярэдняга класу1 387 6024.51923Баварская народная партыя945 6443.0717Нацысцкая партыя810 1272.6312Хрысціянска-нацыянальная партыя сялян і фермераў571 8911.869Партыя за грамадзянскія правы і дэфляцыю509 4711.662Нямецкая партыя фермераў481 2541.568Сельскагаспадарчая ліга199 5480.653Нямецка-Гановерская партыя195 5550.644Саксонскія сяляне127 7000.642Іншыя853 8912.760Несапраўдных галасоў412 5421.32Усяго31 165 789100491Зарэгістравана выбаршчыкаў/яўка41 224 67875.60Крыніца: Nohlen & Stöver, Gonschior.de

Катэгорыя:Май 1928 года Катэгорыя:1928 год у Германіі Катэгорыя:Выбары ў Германіі Катэгорыя:Падзеі 20 мая Катэгорыя:Выбары 1928 года