Герда Цірэн (швед. Gerda Tirén, 1858—1928) — шведская мастачка. Стварала пейзажы Францыі і Швецыі, дзіцячыя партрэты і жанравыя сцэны.
Біяграфія Нарадзілася 11 студзеня 1858 года ў Стакгольме. Яе бацька, Карл Генрык Рыдберг (1820—1902), быў пісьменнікам і журналістам. Яе маці, Эма (1820—1899), была ўнучкай партрэтыста і скульптара Ёнаса ФорслундаPersonakt Gerda Rydberg, gift Tirén..
З 1880 па 1883 гады вучылася ў Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў. Дзякуючы стыпендыі змагла вучыцца ў Парыжы, у камуне Гре-сюр-Луэн. У студзені 1884 года яна заручылася з мастаком Юханам Тырэнам і ў тым жа годзе ў Парыжы выйшла за яго замуж. У канцы 1884 года маладыя вярнуліся на радзіму і пасяліліся ў горадзе Увікен. У іх было чацвёра дзяцей: Нільс (1889—1935) і Сціна (1886—1951), якія таксама сталі мастакамі, Карын (1887—1951) і Элізабэт (1890—1937).
Мастачка праводзіла шматлікія выставы, у тым ліку ў Парыжскім салоне (1885 год) і ў Лільевальхса (1917 год)Gerda Tirén, född Rydberg..
Пазней сям’я пераехала ў шведскі горад Пенінгбю ў парафіі Лена, дзе пасяліліся ў сядзібе Тырста, і пражылі там амаль усё жыццё. Памерла ў 1928 годзе ў Пенінгбю і пахавана побач з мужам, пазней там былі пахаваныя і іх дзеці.
Творчасць Мастачка пісала партрэты, пейзажы і нацюрморты, сцэнкі з жыцця французаў і шведаў, а таксама выявы дзяцей.
Сярод вядомых кніжных ілюстрацый Герды Цірэн — малюнкі да кніг «Жыццё ў краіне» Фрыца Рэйтэра, «Прыгоды Рабінзона Круза» Даніэля Дэфо ў 1899 годзе, «Прынц і жабрак» Марка Твэна і да шматлікіх казакSvenskt konstnärslexikon part V, pg. 455, Allhems Förlag, Malmö..
З 1923 года мастачка актыўна супрацоўнічала з часопісам «Jultomten», які выдавала ў Стакгольме шведская настаўніцкая газета. У гэтым выданні былі надрукаваныя ілюстрацыі да вершу Сакарыяса Тапеліуса «Верабей», шматлікія жанравыя сцэны з дзецьмі.
Карціны Гердцы Цірэн знаходзяцца ў сабранні Нацыянальнага музея ў Стакгольме, у шэрагу правінцыйных музеяў Швецыі і шматлікіх прыватных калекцыяхGerda Tirén i Konstnärslexikonett Amanda..
Галерэя
Катэгорыя:Мастакі Швецыі