Агда Эстлунд (швед. Agda Östlund, поўнае імя Agda Maria Östlund, народжаная Lundgren;  — ) — шведскі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі.

Біяграфія Нарадзілася 3 красавіка 1870 года ў Кёпінгу ў працоўнай сям’і.

Навучылася на швачку, стварыла ўласную швейную майстэрню з некалькімі супрацоўнікамі. Выйшаўшы замуж за Андэрса Эстлунда (Anders Östlund), пераехала з ім у 1896 годзе ў Стакгольм.

У 1903 годзе Агда ўступіла ў стакгольмскі жаночы клуб (Stockholms allmänna kvinnoklubb), дзе пазней стала яго старшынёй. Яна здзейсніла шмат агітацыйных паездках па краіне, выступаючы за права голасу жанчын. Таксама працавала ў Сацыял-дэмакратычнай федэрацыі жанчын (Sveriges socialdemokratiska kvinnoförbund) і ў 1911—1917 гадах была старшынёй яе выканаўчага камітэта.

У 1921 годзе яна стала адной з пяці першых жанчын, абраных у рыксдаг пасля таго, як жанчыны атрымалі выбарчае права. У іх ліку былі: Нелі Цюрынг, Элізабэт Там і Берта Велін — у ніжняй палаце, а таксама Керсцін Хесельгрэн — у верхняй палаце. Прапрацавала ў парламенце да 1940 года. У рыксдагу яна стала першай жанчынай, якая выступіла з трыбуны ніжняй палаты, а таксама першай жанчынай, абранай членам камітэта парламента ад сацыял-дэмакратаў.

Агда Эстлунд займалася пытаннямі сямейнага гвалту, жаночага пенсіённага забеспячэння, а таксама медыцынскага абслугоўвання жанчын і дзяцей. Памерла 26 чэрвеня 1942 года ў Стакгольме.

Спасылкі

Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Швецыі