Гміна Іжа () — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1932 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў вёсцы Іжа (513 жых. у 1921 годзе).

У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Іжа ўваходзіла ў склад Вілейскага павета Навагрудскага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Вілейскім паветам была ўключана ў склад польскай Віленскай зямлі — Art. 8., ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства.

Гміна скасавана 1 красавіка 1932 года, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Куранец, Войстам і Вішнева.

Катэгорыя:Гміны Вілейскага павета Катэгорыя:Зніклі ў 1932 годзе