Валянціна Пятроўна Мыслівец (нар. 10 сакавіка 1918, вёска Ачыжа, Ігуменскі павет, Мінская губерня, РСФСР — 24 жніўня 2011, вёска Дабрынёва, Дзяржынскі раён, Мінская вобласьць, Беларусь) — даярка Дзяржынскай дзяржплемстанцыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, Беларуская ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 7-га склікання.

Біяграфія Нарадзілася ў 1918 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Ачыжа (сёння Чэрвенскі раён, Мінская вобласць). Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны працавала з верасня 1945 года ў калгасе імя Леніна і з красавіка 1950 па май 1986 года — рознарабочай, даяркай на Дзяржынскай дзяржплемстанцыі (дзяржплемстанцыя «Шыкатавічы») Дзяржынскага раёна.

Адна з першых у раёне дасягнула рубеж у пяць тысяч кілаграмаў малака з кожнай фуражнай каровы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1967 годзе ўступіла ў КПСС. Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1967—1971).

Пасля выхаду на пенсію ў 1986 годзе жыла ў вёсцы Дабрынёва Дзяржынскага раёна, дзе памерла ў 2011 годзеhttp://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=16707.

Памяць

У горадзе Дзяржынск на Алеі Герояў усталяваны памятны знак, прысвечаны Валянціне Мыслівец.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы — указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года Ордэн Леніна Ганаровы грамадзянін Дзяржынскага раёна (1996)

Спасылкі В. Халадкоў, Слава знаходзіць годных //, Праца, талент, доблесць.: У 2-х ч. ч. 2 / [Склад. Е. Э. Павлюць, Б. І. Сушкевіч, В. В. Шарпило].— Мн.: Беларусь, 1981., с. 56-58 А. І. Валахановіч, А. М. Кулагін, Дзержинщина: мінулае і сучаснасць, Мінск, Навука і тэхніка, 1986 Біяграфічныя звесткі// Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне