Сара Лундберг (, нар. ) — шведская пісьменніца і мастачка.

Біяграфія Скончыла Мастацкі каледж Вэстмінстэра ў ЗША і у Стакгольме.

Першая кніга Сары Лундберг «Віта Белая Крэска» выйшла ў 2009 годзе. Яна не толькі піша кнігі, але і малюе да іх ілюстрацыі.

У 2017 атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста за кнігу «Птушка ўва мне ляціць, куды захоча». На стварэнне гісторыі пісьменніцу натхніла жыццё шведскай мастачкі Берты Хансан, яе асабістыя дзённікі і лісты. У цэнтры твора — дзяўчынка, якая нарадзілася ў простай сялянскай сям’і, але марыла стаць мастачкай. Гэты твор прызналі найлепшай кнігай года ў Швецыі для дзяцей і падлеткаў.

Беларускія пераклады Птушка ўва мне ляціць, куды захоча / Сара Лундберг; пераклад з шведскай Надзі Кандрусевіч; ілюстрацыі Сары Лундберг. — Мінск: Надзея Кандрусевіч, 2019.: іл. ISBN 978-985-90452-6-4

Спасылкі citydog.by

Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі