Язэ́п Фра́нцавіч Камаржы́нскі () — беларускі артыст, рэжысёр, культурна-грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Латвіі міжваеннага перыяду.

Біяграфія Нарадзіўся 14 сакавіка 1899 года ў «Дзвінску за дамбай» у сям’і дзвінскіх мяшчан Франца Камаржынскага і Лізаветы (па нараджэнні Руткуп), ахрышчаны 19 сакавіка 1899 года ў Дзвінскім рымска-каталіцкім касцёле.

У маладосці ўдзельнічаў у тэатральных пастаноўках трупы Дзвінскага чыгуначнага тэатра пад кіраўніцтвам М. Канстанцінава. Падчас Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі на Смаленшчыне. Працаваў у рабочай драматычнай дружыне Рослаўля. У 1919—1920 гадах быў акцёрам драмы, сябрам Смаленскага аддзялення .

Летам 1920 года вярнуўся ў Дзвінск, дзе скончыў беларускія настаўніцкія курсы. У пачатку 1922 года з ініцыятывы Эдварда Будзькі і Кастуся Езавітава ў Дзвінску была створана беларуская тэатральная трупа, якую Камаржынскі ўзначаліў як рэжысёр. Беларускія спектаклі ставіліся ім у мясцовым клубе чыгуначнікаў і латгальскім клубе «Saule». Калектыў выязджаў з пастаноўкамі ў Прыдруйшчыну, Ізабелінаўшчыну (на тэрыторыі Латвіі) і іншыя этнічна беларускія рэгіёны.З утварэннем Таварыства беларускага тэатра ў Латвіі (ТБТЛ) Камаржынскі стаў адным з найбольш актыўных яго дзеячаў, быў дзейсным яго сябрам. Увосень 1929 года Беларускі аддзел пры Міністэрстве асветы Латвіі запрасіў Камаржынскага ў Рыгу, дзе ён пачаў працаваць настаўнікам у беларускай школе на Маскоўскім Фарштаце. Неўзабаве ён заняў пасаду рэжысёра і дырэктара Рыжскага беларускага народнага тэатра. Выступаў адначасова як акцёр і рэжысёр. Ставіў п’есы Уладзіслава Галубка, Янкі Купалы, Францішка Аляхновіча і Рудольфа Блаўманіса.

Дзейнасць Камаржынскага не абмяжоўвалася толькі тэатрам. Ён актыўна падтрымліваў беларускую моладзь: у 1928—1929 гадах ахвяраваў уласныя сродкі (62 латы) у стыпендыяльны фонд для бедных беларускіх студэнтаў.

У 1936 годзе, нягледзячы на складаныя палітычныя ўмовы аўтарытарнай дыктатуры Карліса Улманіса, беларуская грамадскасць Латвіі шырока адзначыла 20-годдзе яго творчай дзейнасці. У маі 1939 года з ініцыятывы легальнага Таварыства беларускіх настаўнікаў у Латвіі (ТБНЛ) пад кіраўніцтвам Камаржынскага быў пастаўлены спектакль паводле п'есы Я. Купалы «Паўлінка». Увосень таго ж года ён узначаліў тэатральна-харавую секцыю новаўтворанага Таварыства беларусаў у Латвіі (ТБЛ). 4 мая 1940 года пад яго рэжысурай у Рызе была пастаўлена п'еса «Міхалка».

Удзельнічаў у культурна-грамадскай рабоце латышскіх беларусаў і падчас Другой сусветнай вайны.

У 1945 годзе, пасля ўсталявання савецкай улады, у ліку іншых культурна-асветных беларускіх дзеячаў (С. Сахарава, С. Сіцько, П. Масальскага) быў арыштаваны палітычнай паліцыяй і высланы ў Сібір. Пасля рэабілітацыі ў 1955 годзе вярнуўся ў Даўгаўпілс, дзе ўдзельнічаў у пастаноўках спектакляў у Даўгаўпілскім гарадскім Доме культуры. Загінуў, збіты машынай па дарозе на рэпетыцыю.

Пахаваны на каталіцкіх могілках у Даўгаўпілсе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся 14 сакавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1899 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Даўгаўпілсе Катэгорыя:Памерлі ў Даўгаўпілсе Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі Катэгорыя:Тэатральныя дзеячы Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя дзеячы Латвіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Латвіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР

Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі Катэгорыя:Тэатральныя дзеячы Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя дзеячы Латвіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Латвіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР