Літвіні́зм, літвінства або ліцвіні́зм, ліцві́нства — плынь грамадскага меркавання, якая цалкам або часткова адмаўляе ролю продкаў літоўцаў у стварэнні сярэднявечнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, лічыць гістарычную спадчыну гэтай дзяржавы належнай у асноўным або цалкам беларусам.

У верасні 2015 года Зянон Пазняк заўважыў, што расійская прапаганда «спрабуе выкарыстаць некаторых беларускіх маргіналаў, што па-юнацку мараць пра адраджэнне Вялікай Літвы», — адзначыў, што гэта «замешана на нянавісці да Беларусі». Пазняк тлумачыў: «Адзін з прыёмаў цяперашняй рускай фашыстоўскай прапаганды і дэзынфармацыйнай вайны — унесці „замутненне“ ў свядомасць самаідэнтыфікацыі на ніжэйшых, менш адукаваных пластах грамадства ў Беларусі і ва Украіне і стварыць тут часовыя сацыяльныя апоры для акупацыі і гібрыднай вайны. Любая нагода, любая ідэя, нават самая абсурдная становіцца прыдатнай для рускай дэзынфармацыі, калі яна накіравана на падважванне і раскол беларускай і ўкраінскай нацыянальнай ідэнтычнасці». Урэшце Пазняк падкрэсліў: «Адмоўнасць нашых „разумных дурняў“ у тым, што яны… клянуць беларусаў і ўсё беларускае, … думка не пра кансалідацыю, не пра развіццё Беларусі, а пра развал. Для Масквы такія думкі прыдатныя ў любым выглядзе».

У 2023 годзе Святлана Ціханоўская назвала літвінізм «маргінальнымі выпадкамі», якімі імкнуцца развесці літоўцаў і беларусаў, а таксама заявіла, што беларусы паважаюць цэласнасць і спадчыну Літвы.

У красавіку 2025 года Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы заявіў, што распаўсюджванне ў сацыяльных сетках наратываў як «літвінізма», нібы з боку беларускай грамады, так і наратываў «антылітвінізма», нібы з боку літоўскай грамады — гэта імітацыя супрацьборства паміж беларусамі і літоўцамі ў межах інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыі, якую праводзяць спецслужбы Расіі і Беларусі каб стварыць міжэтнічную напружанасць у Літве, прычыніць шкоду беларускай грамадзе Літвы і сфарміраваць вобраз Літвы як ксенафобскай дзяржавы.

Гісторыя

Сярэднявечча

У XIV—XV стагоддзях «ліцвінамі» называлі сябе пераважна жыхары заходніх зямель Беларусі і ўсходу Літвы. У XVI стагоддзі і асабліва ў XVII—XVIII стагоддзях гэтая назва ахапіла амаль на ўвесь беларускі этнас.Пра ліцвінаў Такая форма «нацыянальнага» самавызначэння насельніцтва Беларусі (асабліва шляхты) умацоўваецца пасля аб’яднання Вялікага Княства Літоўскага з Польскім каралеўствам у Рэч Паспалітую, якое разглядалася палякамі як «аб’яднанне дзвюх нацый у адзіную нацыю». Магнаты і шляхта Вялікага Княства Літоўскага працяглы час падкрэслівалі, што яны менавіта «ліцвіны», чым выказвалі даволі высокі ўзровень дзяржаўнанацыянальнай самасвядомасці. «Мы і палякі, хоць і браты, але зусім адменных звычаяў», — пісаў у канцы XVI стагоддзя вялікі канцлер Леў Сапега. Назвы «ліцвіны», «Літва», на думку даследчыкаў, былі найбольш абагульняльнай формай этнічнай самасвядомасці і самавызначэння беларускага насельніцтва. Яны ўжываліся на беларускіх тэрыторыях больш за пяцісот гадоў, але ў 2-й палове XIX стагоддзя перамясціліся на паўночны захад і паступова станавіліся найменнямі выключна суседняга балцкага народу і яго краю.

Новы час

Першапачаткова ліцвінства ўзнікла ў ХІХ стагоддзі, грунтавалася на гістарычных і культурных традыцыях ВКЛ, праяўлялася ў цікавасці да народнай культуры, на ўсведамленні этнакультурнай адметнасці як ад рускіх, так і ад палякаў. Было часткай рэчыпаспалітаўскага патрыятызму, хоць і вылучалася высокай ступенню аўтаномнасці. Паводле стваральніка рускамоўнага сайту «Літванія» Віктара Нагнібяды, па канфесійнай прыналежнасці большасць прадстаўнікоў гэтай традыцыі — «краёўцаў», былі па веравызнанні каталікамі (або паказвалі сябе такімі), а па саслоўі шляхтай.Гісторыя, на думку ліцвінаў

Пад канец ХІХ і ў пачатку ХХ стагоддзя фармуецца суполка краёўцаў, якія вызначалі сябе формулай «ліцвін па паходжанні, паляк па нацыянальнасці» і намагаліся стварыць другую унію Польшчы і Літвы (Беларусі). У 1907 годзе краёўцы стварылі Краёвую партыю Літвы і Русі, а ў 1908 годзе партыя знікла з палітычнай сцэны. Зноў актывізавалася падчас Першай сусветнай вайны. Па меры адраджэння Польшчы як незалежнай дзяржавы і адмовы ад канфедэратыўных планаў краёвы рух амаль спыніў сваё існаванне.

Найноўшая гісторыя

Міжваенны час

У міжваеннай Польшчы краёўцы склалі суполку віленскіх кансерватараў (таксама вядомых як крэсавыя або віленскія зубры) і намагаліся стварыць польска-беларускаю федэрацыю. Яны выказваліся за дэцэнтралізацыю кіравання дзяржавай і развіццё мясцовага самакіравання; за стымуляванне эканамічнага развіцця Заходняй Беларусі і доступ беларусам на дзяржаўныя пасады, за падтрымку праваслаўнай царквы і ўвядзенне беларускай мовы ў праваслаўнае набажэнства; прыхільна-нейтральна ставіліся да фармавання беларускай нацыянальнай свядомасці ў беларускамоўных сялян Польшчы. Уважалі сябе за нашчадкаў шляхты Вялікага Княства Літоўскага і носьбітаў яго традыцый. Але рух заняпаў з пачаткам Другой сусветнай вайны.

У незалежнай Беларусі 28 лютага 1995 года заснаваная газета «LITWA: hłos monarchisty», у якой былі агалошаны ідэі вяртання Вялікага Княства Літоўскага.

20 траўня 2000 года ў Наваградку падпісаны Акт абвяшчэння ліцвінскай нацыі, які паклаў пачатак адной з плыняў ліцвінізму. У гэтай плыні паняцці беларусы і ліцвіны неадназначныя, з аднаго боку, ліцвіны — не беларусы, а з іншага — кожны беларус можа стаць ліцвінам, калі ўсведамляе сябе такім. Этнонім «беларус» прыхільнікі гэтай плыні лічаць ідэалагічна нагружаным паняццем, якое з’явілася ў XIX стагоддзі для замацавання перыферыйнасці мясцовага насельніцтва адносна «вялікарусаў».

На ўстаноўчым сходзе 2000 года яго арганізатары Віктар Нагнібяда і Андрэй Юцкевіч заяўлялі мэтай адасабленне Заходняй Беларусі ў асобную дзяржаву або далучэнне яе да Польшчы, а таксама далучэнне да Расіі астатняй часткі Беларусі (гл. Рыжскі падзел). У 2005 годзе Нагнібяда і Юцкевіч стварылі рускамоўны сайт «Літванія», які выдалілі ў 2009 годзе пасля ад’езду ў Польшчу.

У верасні 2015 года Зянон Пазняк адзначаў, што расійская прапаганда «спрабуе выкарыстаць некаторых беларускіх маргіналаў, што па-юнацку мараць пра адраджэнне Вялікай Літвы», — адзначыў, што гэта «замешана на нянавісці да Беларусі».

У 2017 годзе журналіст газеты «Новы Час» Валер Руселік параўнаў рускамоўны праект «Літваніі» з, на яго думку, іншым «крамлёўскім сепаратысцкім праектам» Вейшнорыяй «у кірунку гетызацыі нярускіх». Таксама Руселік заўважыў, што расійская разведка выкарыстала для прыкрыцця правакацыі шчырыя памкненні людзей, для азначэння якіх выкарыстоўвала абразліва-функцыянальнае паняцце .

Ідэі

Назва Прыхільнікі ліцвінства лічаць, што Беларусь павінна называцца «Літвой», «Вялікалітвой»Пра Вялікалітву і ЕС, «Літваніяй»Пра ліцьвінства, а беларусы — «ліцвінамі». А Літва, на іх думку, павінна называцца «Летувой», «Жамойцю» або «Жмуддзю» і але не «Літвой».Пра назовы Літва й Беларусь

Стваральнік рускамоўнага сайта «Літванія» Віктар Нагнібяда лічыць назвы «Беларусь», «беларусы» каланіяльнымі перажыткамі, праз якія спрабавалі знішчыць самасвядомасць ліцвінаў.

У лютым 2020 года Вінцук Вячорка і Сяргей Шупа тлумачылі чаму Літву трэба называць «Літвой», а не «Летувой», яны падкрэслілі, што ўжыванне назвы «Летува» непрымальнае.

Погляд на гісторыю З пункту гледжання Віктара Нагнібяды, беларусы (ліцвіны) — нашчадкі славян люцічаў і славянізаваных імі балтаў яцвягаў і іншых.

Вялікае Княства Літоўскае было створанае беларусамі (ліцвінамі), а літоўцы («жмудзіны») не мелі ўплыву ў дзяржаве.

Удзельнікі руху станоўча ставяцца да Рэчы Паспалітай і часам нават за аднаўленне яе. Рух прызнае супольнасць палякаў, русінаў (украінцаў) і ліцвінаў (беларусаў), але адмаўляе падобную канцэпцыю заходнерусізму (адзінства рускіх, украінцаў і беларусаў).

Віктар Нагнібяда заяўляў, што імкнецца адрадзіць традыцыі ліцвінскай шляхты, адсылаючы да такіх дзеячаў як Адам Міцкевіч, Тадэвуш Касцюшка, Міхал Клеафас Агінскі, Юзаф Пілсудскі (хоць той у 1875 годзе пазначыў сябе беларусам) і іншых.Пра ліцьвінства

Прыхільнікі ліцвінства лічаць Беларусь часткай заходняй цывілізацыіПра тое, чаму ўступ у ЭЗ немагчымы, падтрымліваюць яе далучэнне да Еўрапейскага Саюза і Паўночна-Атлантычнага альянсу.Пра розніцу паміж ліцвінам і беларусам

Ліцвінскія арганізацыі

Ліга Манархічная Вялікага Княства Літоўскага Краёвае згуртаванне літвінаў

Гл. таксама Беларуская канцэпцыя ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага Этнаграфічная Літва

Спасылкі

Алесь Краўцэвіч на Нашай Ніве Белсат пра ліцвінаў Суполка ліцвінаў у сацыяльнай сетцы УКантакце Суполка ліцвінаў у сацыяльнай сетцы УКантакце Суполка ліцвінаў у сацыяльнай сетцы УКантакце Заклік літвінаў 2020 Байкі і баечкі люду Вялікае Літвы, княскія, рыцарскія, мяшчанскія і сялянскія, звычайныя і цудоўныя, у розныя часы запісаныя, а цяпер разам да чытання паспалітаму люду выдадзеныя. Менск, 2020

Катэгорыя:Дыскусія вакол спадчыны Вялікага Княства Літоўскага