Махамед Базум (; нар. 1 студзеня 1960, Білабрын, Нігер) — палітычны і дыпламатычны дзеяч Нігера арабскага паходжання. З 2011 года з’яўляецца старшынёй Партыі за дэмакратыю і сацыялізм Нігера. Працаваў ва ўрадзе Нігера на пасадзе міністра замежных спраў з 1995 па 1996 год і затым з 2011 па 2015 год. З 2015 па 2016 год быў дзяржаўным міністрам пры прэзідэнце, а затым міністрам унутраных спраў з 2016 па 2020 год. Перамог на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, але праз тры гады зрынуты ў выніку ваеннага перавароту.

Біяграфія З 1991 па 1993 год займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара па супрацоўніцтве пры міністры замежных спраў і супрацоўніцтва ў пераходным урадзе прэм’ер-міністра Амаду Шэйфу«Gouvernements de la transition de Cheffou Amadou» , Nigerien presidency website«De l’art d’utiliser les dettes» , L’Humanite, 26 September 1992. 11 красавіка 1993 года быў абраны ў Нацыянальны сход ад спецыяльнай акругі Тэскер у якасці кандыдата ад партыі За дэмакратыю і сацыялізм Нігера (PNDS) на пазачарговых выбарах, якія адбыліся 11 красавіка 1993 года і рушылі ўслед за адменай вынікаў выбараў у Тэскеры, што адбыліся ў лютым «Afrique de l’Ouest — Niger — Cour suprême — 1993 — Arrêt no 93-12/cc du 20 avril 1993» , droit.francophonie.org.

Пасля парламенцкіх выбараў у студзені 1995 года, дзе перамагла апазіцыйная кааліцыя Нацыянальнага руху за грамадства развіцця і Партыі за дэмакратыю і сацыялізм Нігера, Махамед Базум стаў міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва ва ўрадзе прэм’ер-міністра Хамы Амаду, прызначанага 25 лютага 1995 года«Gouvernements du President Mahamane Ousmane» , official web site of the Nigerien presidency. Быў паўторна прызначаны на гэтую пасаду пасля таго, як Ібрагім Бары Маінасара захапіў уладу ў выніку ваеннага перавароту 27 студзеня 1996 года, але сышоў з пасады 5 мая 1996 года«Gouvernements du President Ibrahim Maïnassara Barré» , official website of the Nigerien presidency. Партыя за дэмакратыю і сацыялізм Нігера выступіла супраць Ібрагіма Бары Маінасара, і 26 ліпеня 1996 года Махамед Базум быў змешчаны пад дамашні арышт разам са старшынёй партыі Махамаду Ісуфу, праз некалькі тыдняў пасля прэзідэнцкіх выбараў 1996 года. Затым яны былі вызваленыя па рашэнні суда 12 жніўня 1996 года«Niger: A major step backwards» , Amnesty International, 16 October 1996..

У пачатку студзеня 1998 года быў арыштаваны разам з двума іншымі буйнымі апазіцыйнымі палітыкамі, уключаючы генеральнага сакратара Нацыянальнага руху за грамадства развіцця Хаму Амаду. Яны абвінавачваліся ва ўдзеле ў змове з мэтай забойства Ібрагіма Бары Маінасары. Яму так і не было прад’яўлена абвінавачванне, і ён быў вызвалены праз тыдзень пасля арыштуAndré Salifou, «Evolution du processus démocratique nigérien de 1991 à 1999», democratie.francophonie.org«Niger Police arrest three opposition leaders», BBC News, 3 January 1998.«U.S. Department of State Country Report on Human Rights Practices 1998 — Niger» , UNHCR.org, 26 February 1999..

На чацвёртым чарговым кангрэсе Партыі за дэмакратыю і сацыялізм Нігера, што адбыўся 4—5 верасня 2004 года, Махамед Базум быў абраны віцэ-старшынёй«Comité Exécutif National issu du 4ème Congrès Ordinaire, Niamey du 04 au 05 Septembre 2004» , PNDS website. У снежні 2004 года зноў абраны ў Нацыянальны сход на парламенцкіх выбарахList of deputies in the National Assembly, National Assembly web site (2005 archive)., а на працягу наступнага парламенцкага тэрміну быў трэцім віцэ-старшынёй Нацыянальнага сходуPage at the official website of the National Assembly of Niger і віцэ-прэзідэнтам парламенцкай групы PNDSPage on parliamentary groups at the official website of the National Assembly of Niger.

26 мая 2007 года стаў адным з 14 дэпутатаў, якія падалі вотум недаверу прэм’ер-міністру Хаме Амаду«Assemblée nationale Débats et vote d’une motion de censure contre le gouvernement aujourd’hui», Sahel Quotidien, 28 May 2007. Урад Хаме Амаду пацярпеў паразу ў наступным вотуме недаверу 31 мая 2007 года, і Махамед Базум пахваліў «сталасць палітычнага класа Нігера, які толькі што паклаў канец мандату групы, якая спецыялізуецца на крадзяжы дзяржаўных сродкаў»«Niger government falls after a „no confidence“ vote», African Press Agency, 31 May 2007.

Пасля прызыву людзей байкатаваць канстытуцыйны рэферэндум у жніўні 2009 года, Махамед Базум быў ненадоўга затрыманы і дапытаны 14 ліпеня 2009 года на працягу двух гадзінPeter Clottey, «Niger opposition leader briefly arrested» , VOA News, 15 July 2009.. 18 ліпеня 2009 года быў пераабраны віцэ-старшынёй партыі на пятым чарговым з’ездзе«Comité Exécutif National issu du 5ème Congrès Ordinaire tenu à Niamey le 18 Juillet 2009» , PNDS website. Пасля ўдалага правядзення рэферэндуму ён ахарактарызаваў яго як «дзяржаўны пераварот» і сказаў, што парламенцкія выбары ў кастрычніку 2009 года былі «перадвыбарным фарсам», закліканым толькі дадаць «дэмакратычнай паліроўкі»Boureima Hama, «Niger pushes ahead with polls» , Sapa-AFP, 19 October 2009..

Прэзідэнт Мамаду Танджа быў скінуты ў выніку ваеннага перавароту 18 лютага 2010 года. Махамед Базум сказаў з гэтай нагоды, што «гэта менавіта тое, чаго мы баяліся, ваеннае рашэнне. Танджа мог бы гэтага пазбегнуць»Adam Nossiter, «Soldiers storm presidential palace in Niger», The New York Times, 18 February 2010.. Як адзін з вядучых удзельнікаў Каардынацыйнага камітэта дэмакратычных сіл Рэспублікі, апазіцыйнай кааліцыі, ён заявіў 23 лютага, што хоча, каб Танджа паўстаў перад судом за дзяржаўную здраду, паколькі адмяніў дзеянне Канстытуцыі 1999 года, спрабуючы застацца ва ўладзе. Па словах Махамеда Базума, падобнае рашэнне было неабходна, каб утрымаць будучых лідараў ад падобнага курсу. Ён сказаў, што хунта павінна ўтрымліваць Танджу да тых часоў, пакуль не будуць створаныя «дэмакратычныя інстытуты», а затым варта яго судзіць, але на яго думку, у смяротнай кары няма неабходнасціPeter Clottey, «Niger opposition leader says ex-President Tandja should face treason charges» , VOA News, 23 February 2010.

Махамаду Ісуфу сышоў з пасады старшыні Партыі за дэмакратыю і сацыялізм Нігера ў сакавіку 2011 года, пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах, а Махамед Базум заняў пасаду выконваючага абавязкі старшыні партыіSouleymane Lamine, «Mahamadou Issoufou quitte son poste de président du PNDS-Tarayya» , Medianiger, 22 March 2011.. Махамаду Ісуфу ўступіў на пасаду прэзідэнта Нігера 7 красавіка 2011 года, а Махамед Базум быў прызначаны ва ўрад краіны на пасаду міністра замежных спраў 21 красавіка 2011 года«Niger unveils new government», Agence France-Presse, 21 April 2011.«Le Chef de l’Etat signe un décret portant composition des membres du premier gouvernement de la 7ème République», Le Sahel, 23 April 2011.

25 лютага 2015 года быў пераведзены на пасаду дзяржаўнага міністра пры прэзідэнце«Remaniement ministériel : Bazoum Mohamed cède son fauteuil à Kane Aichatou Boulama» , ActuNiger, 25 February 2015«Bazoum back to basics at PNDS party», West Africa Newsletter, number 701, 4 March 2015.

У лютым 2016 года быў абраны ў Нацыянальны сход на ўсеагульных выбарах«Arrêt n° 012/CC/ME du 16 mars 2016» , Constitutional Court of Niger, 16 March 2016, page 50.. Пасля таго, як Махамаду Ісуфу быў прыведзены да прысягі на другі тэрмін, 11 красавіка 2016 года Махамед Базум быў прызначаны міністрам унутраных спраў, грамадскай бяспекі, дэцэнтралізацыі, а таксама па рэлігійных справах. Уступіў на пасаду 13 красавіка, змяніўшы Хасумі Масауду.

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ён перамог, атрымаўшы 69,67 % галасоў.

У снежні 2022 года Махамед Базум быў прызначаны дзеючым прэзідэнтам Заходнеафрыканскага эканамічнага і валютнага саюза (UEMOA) падчас 23-га чарговага саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў арганізацыі ў Абіджане.

26 ліпеня 2023 года прэзідэнт быз зрынуты ў ходзе дзяржаўнага перавароту. 13 жніўня ўрад Нігера абвясціў, што хоча «прыцягнуць да адказнасці перад кампетэнтнымі нацыянальнымі і міжнароднымі органамі Махамеда Базума і яго мясцовых і замежных саўдзельнікаў за дзяржаўную здраду і падрыў унутранай і знешняй бяспекі Нігера». 30 лістапада сям’я Махамеда Базума заявіла, што з 18 кастрычніка не мела з ім сувязі, а таксама асудзіла «незаконныя арышты і ператрусы», скіраваныя супраць некаторых з іх.

Катэгорыя:Прэзідэнты Нігера Катэгорыя:Міністры