Ірына Эрнстаўна Багдановіч (нар. , ) — беларуская паэтэса і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі (1983). 3 1983 года працуе ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі.
Творчасць Друкуецца з 1973 года. Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне» (2006), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001). Укладальнік зборнікаў «Казімір Сваяк. Выбраныя творы» (2010) і «Вінцук Адважны. Выбраныя творы» (2011). Перакладае з польскай мовы.
У яе зборніках вершаў паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучаснікаўІ. Саламевіч (1996).
Літаратура
Спасылкі Аўтабіяграфія_Ірыны_Багдановіч Ірына Багдановіч. Вялікдзень (зборнік вершаў). Выканаўца — Васіль Белацаркоўскі (аудыё) Ірына Багдановіч. Сармацкі альбом (зборнік вершаў). Выканаўца — Васіль Белацаркоўскі (аудыё) Ірына Багдановіч. Фрэскі (зборнік вершаў). Выканаўца — Васіль Белацаркоўскі (аудыё) Ірына Багдановіч. Чаравікі маленства (зборнік вершаў). Выканаўца — Васіль Белацаркоўскі (аудыё)
Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лідзе