Андрэй Васільевіч Мягкоў (; , — ) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст РСФСР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1979). Пісьменнік у жанры дэтэктыва. Дзіцём быў жыхаром блакаднага Ленінграда.
У кіно ўпершыню зняўся ў 1965 годзе ў ролі дантыста Часнакова ў камедыі «Прыгоды зубнога ўрача». Шмат гадоў здымаўся ў рэжысёра Эльдара Разанава, у тым ліку ў фільмах «Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!», «Службовы раман», «Гараж», «Жорсткі раманс» і ў фільмах іншых рэжысёраў «На Дэрыбасаўскай» i «Іронія лёсу. Працяг».
Мягкоў быў, па большай частцы, камедыйным акцёрам, але ў яго актыве маецца дастатковая колькасць буйных драматычных роляў, такіх як Алёша ў «Братах Карамазавых» Івана Пыр’ева, Аляксей Васільевіч у «Днях Турбіных» Уладзіміра Басава, вучоны-кар’ерыст Швыркоў ў драме Марлена Хуцыева «Пасляслоўе».
З 1987 года служыў у МХТ імя А. П. Чэхава.