«Баява́я Ўскало́сь» — беларускі літаратурны ілюстраваны часопіс, які выдаваў на эміграцыі Сяргей Хмара як Ворган Літаратурнай Сустані «Баявая Ўскалось». Часопіс выказваўся за адзінства беларускай культуры, незалежна ад месца пражывання ейных творцаў, друкаваў творы беларускіх пісьменнікаў, якія жылі на эміграцыі, у БССР і на Беласточчыне, заходнебеларускую рэвалюцыйную паэзію, хроніку, кнігапіс і інш. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

Гісторыя Часопіс выдаваўся ў ліпені 1949 — лютым 1950 у Заходняй Германіі, у 1954—81 у Канадзе (Таронта) на беларускай мове.

У часопісе Сяргей Хмара часта друкаваў польскіх беларусаў: Віктара Шведа, Уладзіміра Гайдука, Сакрата Яновіча, Петруся Макаля, Алеся Барскага і іншых аўтараў. З пісьменнікаў-эмігрантаў у часопісе сустракаліся: Анатоль Самотны, Міхась Кавыль, Язэп Таўпекаslounik.org: Таўпека Язэп, Васіль Вірslounik.org: Вір Васіль і іншыя.

Нумары Усяго было выдадзена 18 нумароў, ніжэй паказаныя гады выпуску некаторых нумароў:

№ 6 — 1962Bai͡avai͡a ŭskalosʹ — Bai͡avai͡a ŭskalosʹ — Google Books. № 7 — 1962. № 8 — 1969. № 9 — 1970. № 10 — 1970. № 11 — 1971. № 12 — 1972Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ — Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ — Google Books. № 13 — 19731 Alba Ruthenia — Saqa Sire: ЎЎЎ 2. Арэсція Воран-Крук. Пясьняр Аймяконьня Мікалай Варанецкі. Ч. 2. Койданава. «Кальвіна». 2019. (adzharaj-kut.blogspot.com). № 14 — 1974 № 15 — 1976Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ — Bai︠a︡vai︠a︡ ŭskalosʹ — Google Books. № 17 — 1977Bai͡avai͡a ŭskalosʹ — Bai͡avai͡a ŭskalosʹ — Google Books. № 18 — 1981.

Рэдактары Міхась Панькоў (1949—50) Сяргей Хмара (1954—81)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Перыядычныя выданні беларускай дыяспары Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1949 годзе Катэгорыя:1949 год у Германіі Катэгорыя:Беларусы ў Канадзе Катэгорыя:Баявая ўскалось Катэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1981 годзе Катэгорыя:Часопісы Канады Катэгорыя:Літаратурныя часопісы