Рыгор Міхайлавіч Служыцель (; нар. 8 ліпеня 1983, Масква, СССР) — расійскі пісьменнік і акцёр. Лаўрэат прэміі 2019 года за свой дэбютны раман «Дні Савелія».

Біяграфія

Адукацыя У 12 гадоў Рыгор Служыцель паступіў у Маскоўскую міжнародную кінашколу, якую скончыў у 1999 годзе. У 15 гадоў паступіў у «Шчукінскае вучылішча», аднак пасля быў адлічаны. У 17 гадоў некалькі месяцаў працаваў у «Новай газеце», дзе дапамагаў рабіць стужку навін. У 2005 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ДІТМа (майстэрня Сяргея Женовача).

Кар’ера акцёра і музыканта З 2005 года Рыгор Служыцель з’яўляецца акцёрам тэатра «Студыя тэатральнага мастацтва». Таксама ён сыграў некалькі эпізадычных і другарадных роляў у серыялах і кароткаметражных фільмах. З’яўляецца салістам музычнай кавер-групы «O’Casey».

Кар’ера пісьменніка Вядомасць Рыгору Служыцелю прынёс дэбютны раман «Дні Савелія», выдадзены ў 2018 годзе, у якім паказана жыццё ў сучаснай Маскве вачыма галоўнага героя, вулічнага ката Савелія. У 2019 годзе кніга заняла другое месца ў галасаванні журы прэміі «Вялікая кніга», а таксама заваявала спецыяльны прыз «Выбар чытачоў» прэміі «Ясная Паляна». Праз год раман заняў першае месца ў літаратурнай намінацыі Маскоўскай Арт-прэміі.

Катэгорыя:Выпускнікі ДІТМа Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Піьсменнікі Расіі