Алякса́ндр Спірыдо́навіч Пуха́еў ( - ) — асецінскі паэт, публіцыст, перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Схліт у Паўднёвай Асеціі Грузінскай ССР. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта займаўся педагагічнай і журналісцкай працай. З 1962 года — рэдактар аддзела паэзіі літаратурна-мастацкага часопіса «Фідзіуаг» (па-беларуску «Веснік»). З 1968 да 1990 года з'яўляўся галоўным рэдактарам гэтага часопісаБіяграфія А. С. Пухаева — Афіцыйны сайт Віцебскага Гарвыканкама.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 года. З 2004 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2006 года — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Заслужаны дзеяч культуры Паўднёвай Асеціі.
З'яўляецца аўтарам 16 зборнікаў вершаў і паэм, перакладчыкам 8 кніг.
У 2000 годзе Аляксандр Пухаеў атрымаў грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Жыў у Віцебску.
Спасылкі Газета «Паўночная Асеція»
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Паўднёвай Асеціі