Свята-Уладзімірская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Бронная Гара Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя 18 чэрвеня 2008 года, па багаславенні Іаана, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, была арганізавана рэлігійная грамада.
У 2008 годзе была набыта хата. Будаваць царкву пачалі ў 2009 годзе па благаславенні Уладыкі Іаана.
9 жніўня 2012 года епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан асвяціў новую царкву ў гонар святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Пабудавана царква дзякуючы намаганням настаяцеля Сакалоўскага і Браннагорскага прыхода протаіерэя Уладзіміра Сеня, ахвяраванням прыхаджан, а таксама спонсарскай дапамозе мясцовых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаўЦарква святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра, в. Бронная Гара.
Літаратура Освящена новая церковь // Вечерний Брест. — 2012. — 13 августа. Синкевич, Н. Освящена новая церковь: [о храме в честь Равноапостольного князя Владимира в д. Бронная Гора] / Николай Синкевич // Маяк. — 2012. — 20 августа.
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Бронная Гара Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:2012 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі