Яраслаў Іванавіч Клімуць (нар. , в. Вострава, Ваўкавыскі раён, Беластоцкая вобласць — , ) — беларускі літаратуразнавец.

Біяграфія Нарадзіўся 10 студзеня 1940 года ў в. Вострава Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці.

У 1959—1962 гадах служыў у войску, у 1962—1967 гадах вучыўся ў на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура». У 1972—1977 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. З 1975 года пачаў працаваць старшым выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Якуб Колас і руская савецкая паэзія». З 1982 года дацэнт. З 1986 года па 2000 год — дэкан філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Пазней працаваў дацэнтам на кафедры англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1996 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1999 года.

Творчасць Сфера навуковых інтарэсаў — тэорыя літаратуры, гісторыя беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі, супастаўляльнае літаратуразнаўства, краязнаўстваКлімуць Яраслаў Іванавіч . Даследчык творчасці Якуба Коласа. Меў больш за 150 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.

Сям’я Дачка Лада — кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова; дачка Жанна — супрацоўніца Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея.

Узнагароды ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1982, 1998), ганаровая грамата Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999), ганаровая грамата Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (2004).

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дэканы МДУ імя А. А. Куляшова