Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная вайсковая арганізацыя Беларусі, паводле закона прызначаная для «абароны правоў грамадзян, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Беларусі ад злачынных замахаў». Ужываецца для абароны рэжыму Лукашэнкі. Актыўна супрацоўнічае з расійскай тэрарыстычнай групай «Вагнер».

Гісторыя 3 чэрвеня 1993 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», пачаўся працэс змяненняў і рэфармавання войск. У 1994 годзе ў склад унутраных войск былі ўключаныя штабы грамадзянскай абароны. 8 лістапада 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 451-38 былі зацверджаны арганізацыйная структура і дыслакацыя ўнутраных войск.

22 кастрычніка 2001 года быў падпісаны Указ № 601 «Аб заснаванні нагруднага знака ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» «За самаадданую службу».

У 2003 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынята новая рэдакцыя Закона «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

У 2020 годзе пад камандаваннем генерал-маёра Юрыя Назаранкі ўнутранымі войскамі было здзейсненае беспрэцэдэнтна жорсткае задушэнне мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года.

У 2023 годзе ўнутраныя войскі папоўніліся новымі спецпадраздзяленняміТри новых отряда спецназа создали в БеларусиВ Белоруссии появилось новое подразделение спецназа: брэсцкі атрад «Шторм» (в/ч 5526), гродзенскі «Тайфун», гомельскі «Буран», астравецкі «Цыклон» (в/ч 7434), мінскія «Тарнада» (в/ч 3310), «Рысь» і «Беркут» (абодва в/ч 3214Глава МВД высоко оценил боевую готовность и мобильность добровольцев из отрядов «Честь» и «Смерч»). Апошнія два ўкамплектаваны добраахвотнікамі і ветэранамі. У склад «Тарнада», акрамя беларусаў, увайшлі расійскія «вагнераўцы»Боевики «Вагнера» вошли в состав спецназа МВД Беларуси? По крайней мере есть две приметы.

Асноўныя задачы ўнутраных войскаў Удзел у ахове грамадскага парадку, забеспячэнні грамадскай бяспекі; Ахова папраўчых калоній, лячэбных папраўчых устаноў і ажыццяўленне сумесна з іх адміністрацыямі нагляду за асуджанымі; Канваіраванне і ахова асуджаных і асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай; Удзел у вышуку асоб, якія ўцяклі з-пад аховы і нагляду; Ахова асабліва важных дзяржаўных аб’ектаў і спецыяльных грузаў; Удзел у забеспячэнні бяспекі асоб і аб’ектаў, якія знаходзяцца пад аховай; Удзел у забеспячэнні рэжымаў надзвычайнага і ваеннага становішча, прававога рэжыму ў зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі; Абясшкоджванне і знішчэнне неразарваных боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў; Удзел у мерапрыемствах па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь; Удзел у тэрытарыяльнай абароне Рэспублікі БеларусьВнутренние войска.

Склад войска Вольнае войска каля 12 тысяч чалавек. Структура: Галоўнае ўпраўленне камандуючага ўнутранымі войскамі (штаб, упраўленні, аддзелы і службы) 6 асобных спецыяльных міліцэйскіх брыгад (далей — АСМБр): 1-я АСМБр (ВЧ 5448) — г. Мінск; асобны стралковы батальён (ВЧ 5529) у складзе 1-й АСМБр (Мінск) 2-я АСМБр (ВЧ 3310) — в. Аколіца (Мінскі раён); асобны стралковы батальён (в. Навасяды); асобная патрульная рота (Салігорск) у складзе 2-й АСМБр 4-я АСМБр (ВЧ 7404) — Баранавічы; Асобны патрульны батальён (Гродна, ВЧ 5522); асобны патрульны батальён (Брэст, ВЧ 5526); асобныя стралковыя падраздзяленні 5-я АСМБр (ВЧ 6713) — Магілёў; асобны патрульны батальён (Бабруйск, ВЧ 5527); асобны стралковы батальён (аграгар. Вейна) 6-я АСМБр (ВЧ 5525) — Гомель; Асобны стралковы батальён (в. Міцькі); асобныя патрульныя роты (Светлагорск, Мазыр і Рэчыца) 7-я АСМБр (ВЧ 5530) — Віцебск; Асобны патрульны батальён (ВЧ 5524); асобныя стралковыя падраздзяленні; 3-я асобная Чырвонасцяжная брыгада спецыяльнага прызначэння: ВЧ 3214 (Мінск) — 3 батальёны спецыяльнага прызначэння; рота разведкі спецыяльнага прызначэння; рота забеспячэння спецыяльных аперацый (кантрактная служба); рота ганаровай варты; батальён забеспячэння; ВЧ 3032 (Мінск) — спецыяльны атрад хуткага рэагавання; Асобны батальён аховы БелАЭС (ВЧ 7434) — Астравец, Гродзенская вобласць.

Камандуючыя генерал-лейтэнант Канстанцін Міхайлавіч Платонаў (1993—1994) генерал-лейтэнант Валянцін Сцяпанавіч Агалец (1994—1995) генерал-лейтэнант Юрый Леанідавіч Сівакоў (1995—1999) генерал-маёр Юрый Віктаравіч Жадобін (1999—2003) генерал-маёр Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч (2003—2012) генерал-маёр Юрый Хаджымуратавіч Караеў (2012—2019) генерал-маёр Юрый Генадзьевіч Назаранка (15 кастрычніка 2019—19 лістапада 2020) генерал-маёр Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў (з 19 лістапада 2020)

Начальнікі штаба генерал-маёр Ігар Паўлавіч Бурмістраў (з 1 лютага 2018)

Міжнародныя санкцыі У выніку выбараў і пратэстаў Беларусі ў 2020 годзе некаторыя кіраўнікі ўнутраных войск трапілі пад санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 года у Чорны спіс Еўрасаюза ўключылі камандуючага УВ Юрыя Назаранку і яго намесніка Хазалбека Атабекава, 17 снежня — першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба Ігара Бурмістрава, 21 чэрвеня 2021 года — новага камандуючага УВ Мікалая Карпянкова. Супраць іх таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія і ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions. Акрамя таго, Атабекаў, Назаранка і Карпянкоў былі ўключаныя ў санкцыйны спіс Канады і спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША. 21 чэрвеня 2021 года пад санкцыі ЗША трапілі і самі ўнутраныя войскі.

У 2022 годзе Унутраныя войскі трапілі ў чорныя спісы Еўрасаюза, Швейцарыі і Японіі, у жніўні 2023 года — пад санкцыі Канады.

Гл. таксама АМАП

Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС