Выбары ў Фолькетынг Каралеўства Данія — першыя парламенцкія выбары, якія былі праведзены 4 снежня 1849 года.
5 чэрвеня 1849 года кароль Даніі Фрэдэрык VII падпісаў новую Канстытуцыю, якая засноўвала двухпалатны заканадаўчы орган (Рыксдаг), які ўлічваў волевыяўленне народа.
Выбарчая сістэма Выбары праходзілі па сістэме «першы кандыдат» у аднамандатных акругах. Узроставы цэнз складаў 30 гадоў, што было вышэй узросту паўналецця — 25 гадоў. Акрамя таго, права голасу мелі толькі мужчыны, і мужчыны павінны былі адпавядаць 6 дадатковым патрабаванням: Мужчына павінен быць вядомым; Мужчына павінен быць грамадзянінам; Мужчына павінен мець уласную хату; Мужчына не павінен атрымоўваць дапамогу па беднасці; Мужчына павінен быў распараджацца сваім маёнткам; Мужчына павінен быў пражыць у акрузе каляндарны год.
У выніку, толькі 14,5% насельніцтва Даніі мелі права голасуTabellariske Oversigter over de Valgberettigede samt over Valgrettens Afbenyttelse ved Folkethingsvalgene i Kongeriget Danmark i Aarene 1852 og 1853 // Udgivet i Statistisk Tabelværk. Bd. 9. — S. XXIV.
У 1850 годзе было вырашана, што Фарэрскія астравы таксама павінны скласці выбарчую акругу, якая мела права выбіраць прадстаўніка ў Фолькетынг. Давыбары на Фарэрскіх астравах прайшли 1 ліпеня 1851 года, пасля чаго Фолькетынг налічваў 101 членTabellariske Oversigter over de Valgberettigede samt over Valgrettens Afbenyttelse ved Folkethingsvalgene i Kongeriget Danmark i Aarene 1852 og 1853 // Udgivet i Statistisk Tabelværk. Bd. 9. — S. XLVIII.
Вынікі выбараў ПартыяГаласоў%Месцаў+/–Таварыства сяброў сялян 4545Нацыянал-лібералы 4242Правая 8Іншыя 66Несапраўдных галасоў21 600–––Усяго 1001010Зарэгістравана выбаршчыкаў/яўка204,24032,5––
Катэгорыя:Выбары ў Даніі Катэгорыя:1849 год у Даніі Катэгорыя:Падзеі 4 снежня Катэгорыя:Снежань 1849 года Катэгорыя:Выбары 1849 года