Мóладзевы блок — беларускі грамадскі рух, які ўзнік як аб’яднанне грамадскіх актывістаў ды блогераў падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі ў 2019 годзеhttps://www.svaboda.org/a/30224103.html. Далейшую дзейнасць блоку характарызуюць як грамадскі актывізм ды акцыянізм, а сам блок называюць пляцоўкай для студэнцкага грамадскага і палітычнага змаганняhttps://novychas.by/hramadstva/moladzevy-blok-novy-vyklik-maladyh-dlja-ulady.

Узнікненне Заснаванне Моладзевага блоку адбылося на пачатку восені 2019 года, калі актывісты Задзіночання беларускіх студэнтаў, ініцыятываў «Вучоба найважней», Legalize Belarus, а таксама блогеры аб’ядналіся, каб удзельнічаць у маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Актывістамі было вылучана 8 кандыдатаў у дэпутаты. Сярод кандыдатаў былі:

Алана Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, сяброўка Рады Задзіночання беларускіх студэнтаў. Аляксей Лазараў, інжынер-праграміст, актывіст ініцыятывы «Вучоба найважней». Даніла Лаўрэцкі, прадпрымальнік, сябра Рады Задзіночання беларускіх студэнтаў. Мікіта Краснакуцкі, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Міхась Варанцоў, актывіст ініцыятывы Legalize Belarus. Станіслаў Шашок, праваабаронца, актывіст ініцыятывы Legalize Belarus. Уладзіслаў Сыса, мясцовы актывіст г. Брэста. Яўген Караулаў, актывіст руху «Гавары праўду»http://moladz-bel.info/ .

Сваю першую прэс-канферэнцыю і прэзентацыю законапраектаў блока актывісты правялі ў ба́ры.

Праграма Актывісты Моладзевага блоку вырашылі сканцэнтравацца на канкрэтных праблемах моладзі, распрацаваўшы гатовыя законапраекты і планы для іх вырашэння. Сярод іх:

Права на бесперапынную адукацыю, адмена закона аб адтэрміноўках. Дэкрыміналізацыя артыкула 328 КК Беларусі. Адмена абавязковага размеркавання студэнтаў. Празрыстасць працы беларускага Парламента.

Дзейнасць падчас Выбараў 2019 Сваю парламенцкую кампанію актывісты пачалі з тэматычнага пікета пад інтэрнатамі ў Студэнцкай вёсцы на Пятроўшчыне, які адбыўся 4 кастрычніка. Падчас пікета актывісты збіралі подпісы за сваё вылучэнне, ладзілі імправізаваныя танцы і выступлення кандыдатаў. Так Алана Гебрэмарыям, кандыдатка па 98-й Грушаўскай акрузе, казала, што «Мы хочам казаць пра праблемы і спрабаваць дастукацца. Не праходзьце міма, толькі разам мы зробім Беларусь лепш!».

2 лістапада актывісты правялі «Канапляныя Дзяды», прымеркаваныя да старажытнага беларускага народнага свята, якое праводзіцца ў гонар памерлых продкаў. Падчас акцыі некалькі дзесяткаў маладых людзей пад жалобную музыку неслі пустыя рамкі з чорнымі стужкамі і плакаты з надпісамі: «Мы не памятаем», «Палілі дзяды — ня ведалі бяды», «Мы не смуткуем» і гэтак далейhttps://naviny.media/article/20191102/1572706580-molodezhnyy-blok-provel-v-minske-kanaplyanyya-dzyady https://euroradio.fm/ru/my-ne-pamyataem-v-minske-prohodyat-konoplyanye-dedy. Актывісты адзначалі, што акцыя іранічная і накіраваная на тое, каб прадэманстраваць абсурднасць беларускай праваахоўнай сістэмы:

6 лістапада прайшло шэраг пікетаў каля галоўнага будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. У канцы пікетавання да актывістаў падышоў міліцыянер і перапісаў прозвішчы кандыдатаў у дэпутаты. Прычыну цікаўнасці ён патлумачыў тым, што паступіў сігнал, што нехта парушае парадакhttps://www.svaboda.org/a/30256455.html.

15 лістапада Моладзевы блок правёў шэраг пікетаў каля Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту і Міністэрства адукацыі Беларусі. Актывісты выступалі супраць прымусаў студэнцтва да датэрміновага галасавання, а таксама за акадэмічныя правы і свабодыhttps://www.currenttime.tv/a/belarus-elections-dosrochno-video/30273625.html. Каля будынка Міністэрства адукацыі актывісты звярталіся напрамую да міністра адукацыі Ігара Карпенкі: «абараняць правы студэнтаў, а не парушаць іх», а таксама вызывалі яго на дыванhttps://euroradio.fm/kalya-minadukacyi-pratestuyuc-suprac-zagonu-na-daterminovae-galasavanne.

У апошні дзень агітацыі, 16 лістапада, Моладзевы блок зрабіў анонс і правёў рэйв-мітынг у гістарычным цэнтры Мінскаhttps://kyky.org/news/ya-my-obosrannaya-korova-studenty-ustroili-reyv-miting-na-zybitskoy. Мітынг праходзіў у фармаце манстрацыі, з выкарыстаннем абсурдных і забаўляльных плакатаў і лозунгаў. Актывісты скандавалі «Ганьба парламенту», заклікалі прыходзіць на выбары ў асноўны дзень галасавання і галасаваць за кандыдатаў Моладзевага блоку. Мітынг сабраў каля 100 чалавек, што зрабіла яго найбольшым перадвыбарным мерапрыемствам парламентскай кампанііhttps://news.tut.by/society/661563.html .

У дзень выбараў, 17 лістапада, незалежнымі назіральнікамі і назіральнікамі ад каманды Моладзевага блоку былі зафіксаваны шматлікія парушэнні. За патрабаванне пераліку галасоў на 286 участку 99-й акругі нарад міліцыі затрымаў актывіста Моладзевага блоку Пятра Маркелава, якому пасля прысудзілі 14 содняў арышту на Акрэсціна. Наконт патрабавання пераліку галасоў выказалася старшыня цэнтральнай выбарачай камісіі Лідзія Ярмошына: «Гэтага і акруговая камісія не можа рабіць. Трэба звяртацца ў гарадскую выбарчую камісію і прыводзіць доказы»https://udf.name/parlament2019/vazhnye-2019/202228-nabljudatelju-nadeli-naruchniki-za-trebovanie-pereschitat-bjulleteni.htmlhttps://www.svaboda.org/a/30276795.html.

Паводле афіцыйных вынікаў ніводны кандыдат Моладзевага блоку не прайшоў у Палату прадстаўнікоў. Таксама ў Палату прадстаўнікоў не прайшоў ніводны кандыдат ад апазіцыіhttps://nashaniva.com/?c=ar&i=241239. Міжнародныя назіральнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ па выніках назірання прыйшлі да высновы, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Беларусі не адпавядалі важным міжнародным дэмакратычным стандартам, у тым ліку спасылаючыся на выпадкі ціску на каманду Моладзевага блокуhttps://web.archive.org/web/20191119043049/https://news.tut.by/economics/661709.html.

Дзейнасць у 2019—2020 гадах

Нягледзячы на афіцыйныя вынікі выбараў, Моладзевы блок працягнуў сваю дзейнасцьhttps://www.svaboda.org/a/30283084.html.

Адразу пасля выбараў Аляксей Лазараў, які пайшоў на выбары дзеля адмены новай рэдакцыі закона аб адтрэміноўках у войска, быў прызваны на тэрміновую службу на 6 месяцаў. Адтуль ён пачаў весці свой twitter праз SMS, дзе распавядаў пра асаблівасці ўмоў службы ў беларускім войскуhttps://belsat.eu/ru/news/tushenka-gryaznaya-voda-i-russkij-duh-kak-vyglyadit-belorusskaya-armiya-iznutri/https://www.svaboda.org/a/30290324.html.

Моладзевы блок прыняў актыўны ўдзел у снежаньскіх пратэстах супраць глыбокай інтэграцыі Беларусі з Расіяй. За актыўны ўдзел у акцыях былі пакараны некалькі актывістаў. Станіслаў Шашок быў пасаджаны на 15 содняў у Акрэсціна, дзе ён сустрэў Новы Годhttps://www.svaboda.org/a/30346160.html. Даніла Лаўрэцкі, Алана Гебрэмарыям і Міхась Варанцоў атрымалі па 30 базавых велічын (810 рублёў) штрафу. Падчас судовыў паседжанняў былі зафіксаваны шматлікія парушэнніhttps://belsat.eu/in-focus/hvalya-sudou-i-bujnyh-shtrafau-dlya-pratsiunikau-integratsyi-z-raseyaj/http://spring96.org/ru/news/95675.

С пачатку распаўсюджвання COVID-19 у Беларусі Моладзевы блок пачаў займацца павышэннем грамадзянскай самасвядомасці і крытыкаваць палітыку ўладаў датычна COVID-19. Актывісты запусцілі збор сродкаў на друк інфармацыйных улётак для распаўсюджвання па публічных месцах, а таксама на пашыў марлявых масак для лекараўhttps://web.archive.org/web/20201101010740/https://molamola.by/campaigns/2519?tab=about. Таксама быў запушчаны сайт-рэквіем з імёнамі тых, хто і як загінуў падчас пандэміі ў Беларусіhttps://euroradio.fm/ru/rekviem-v-belarusi-zapustilsya-proekt-pro-umershih-ot-covid-19.

19 сакавіка актывісты Моладзевага блоку разам з ЗБС і незалежнай ініцыятыўнай групай МДЛУ заклікалі беларускае студэнцтва да забастоўкі з патрабаваннем ўвесці дыстанцыйнае навучаннеhttps://naviny.online/new/20200319/1584621914-ststudenty-mglu-obyavili-o-podgotovke-zabastovki-s-trebovaniem-vvesti-v-vuze . У той жа дзень студэнткі МДЛУ і актывісткі Моладзевага блоку Лізавета Пракопчык і Анастасія Сахарчук зладзілі акцыю ля будынку МДЛУ, падчас якой раздавалі маскі з іранічным надпісам «Ха-ха я тут памру»https://www.svaboda.org/a/30538635.html. За гэта з МДЛУ была адлічана Лізавета Пракопчык. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яе адлічэнне палітычна матываванымhttp://spring96.org/be/news/96495. Рэктар МДЛУ Наталля Баранава сцвярджае, што адлічэнне не матывавана палітычнаhttp://spring96.org/be/news/96594. З 20 па 23 сакавіка ў шэрагу беларускіх ВНУ назіралася паніжанае наведванне, але масава забастоўку не падтрымаліhttps://web.archive.org/web/20200323171944/https://news.tut.by/society/677234.html.

26 сакавіка Моладзевы блок зладзіў перфоманс з укладаннем кветак да помніка карове ў Мінску. Акцыя была прысвечана гадавіне выказвання Аляксандра Лукашэнка пра «абасраных кароў» падчас візіту ў адзін з аграхолдынгаў Шклоўскага раёна. Акцыяй актывісты хацелі звярнуць увагу на тое, што часамі стаўленне ўладаў да кароваў лепшае за стаўленне да людзейhttps://kaktutzhit.by/news/korova-pamyat.

8 мая актывісты Моладзевага блоку правялі акцыю супраць правядзення 9 мая парада ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19. Падчас акцыі актывісты танцавалі з труной на фоне генеральнай рэпетыцыі параду, робячы адсылку да папулярнага мема з ганскімі магільшчыкамі. За акцыю былі затрыманы актывісты Міхась Варанцоў, Вераніка Яновіч, Лізавета Пракопчык і Даніла Лаўрэцкіhttps://euroradio.fm/u-minsku-zatrymali-aktyvistau-yakiya-zladzili-parad-z-trunoy. Апошнія атрымалі 5 і 13 содняў арышту на Акрэсціна адпаведнаhttps://naviny.online/new/20200511/1589215608-liza-prokopchik-i-danila-lavreckiy-za-akciyu-s-grobom-poluchili-18-sutok . Сябра актывістаў Уладзь Клаўкін, грамадзянін Расіі, быў дэпартаваны з Беларусіhttps://www.svaboda.org/a/30841747.html.

Пратэсты 2020—2021 гадоў

Падчас Прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Моладзевы блок падтрымаў агульны пратэст, але адкрыта не падтрымліваў ніводнага з кандыдатаў. Актывісты Моладзевага блоку падтрымалі галадоўку каля будынку СІЗА № 1 у знак салідарнасці з адным з затрыманых па «справе Ціханоўскага». У адзін з дней галадоўкі быў затрыманы актывіст Пятро Маркелаў, які пасля атрымаў 10 содняў арыштуhttps://www.svaboda.org/a/30755810.html.

Моладзевы блок атрымаў 1 месца ў Каардынацыйнай радзе па арганізацыі працэссу пераадолення крызісу, якая была сфарміравана адразу пасля гарачай фазы пратэстаў 9-12 жніўня для прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў краіне, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Актывістка Моладзевага блоку Алана Гебрэмарыям стала сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай рады.

16 верасня падчас сустрэчы з «палітычным актывам» Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас дакладу пра палажэнне ў краіне даў сваю ацэнку дзейнасці Моладзевага блоку, назваўшы яго «другім этапам разбурэння краіны»https://www.belta.by/president/view/sem-etapov-stsenarija-po-unichtozheniju-belarusi-lukashenko-rasskazal-ob-istinnyh-zamyslah-opponentov-406999-2020/:

У кастрычніку Алана Гебрэмарыям прыняла запрашэнне Святланы Ціханоўскай стаць яе прадстаўніцай па справах моладзі і студэнцтва. Прызначэнне адбылося 5 кастрычнікаhttps://euroradio.fm/ru/tihanovskaya-naznachila-predstavitelnicu-po-delam-molodezhi-i-studentov.