MACV-SOG (, літар. «Камандаванне па аказанні ваеннай дапамогі В’етнаму — група даследаванняў і назіранняў») — звышсакрэтнае падраздзяленне спецназа ЗША, створанае для вядзення спецаперацый. Дзейнічала падчас В’етнамскай вайны ў розных краінах: В'етнаме (паўночным і паўднёвым), Лаосе, Камбоджы, Бірме, у прыгранічных абласцях Кітая.

Падраздзяленне дзейнічала з 1964 па 1972 год, здзейсніўшы 2,6 тысяч трансгранічных аперацый. На 1966 годThe Encyclopedia of the Vietnam War: A Political, Social, and Military … — Google Книги у MACV-SOG праходзілі ваенную службу больш за 2 тысячы амерыканцаў і 8 тысяч в’етнамцаў. Супрацоўнікі MACV-SOG атрымалі 6 Медалёў ПашаныSpies, Wiretaps, and Secret Operations: An Encyclopedia of American Espionage, Volume 1 — ABC-CLIO, 2011, ISBN 9781851098071, page 747: «MACV-SOG personnel earned a total of six Medals of Honor during the fighting in Southeast Asia».

Гісторыя Падраздзяленне было сфарміравана 24 студзеня 1964 года як частка Military Assistance Command, Vietnam (MACV) генералам Харкінсам. Першапачаткова называлася «Special Operations Group», затым было перайменавана ў «Studies and Observations Group (SOG)». Нягледзячы на тое, што MACV захоўвала камандаванне над SOG, канчатковае зацвярджэнне заданняў вырабляў Белы дом або Дзяржаўны дэпартамент ЗША.

MACV-SOG вяло стратэгічную разведвальную дзейнасць у Рэспубліцы В’етнам, Дэмакратычнай Рэспубліцы В’етнам, Лаосе і КамбоджыUS Special Operations Forces in Action: The Challenge of Unconventional Warfare, By Thomas K. Adams, pages 118—125 «1964 and on 24 January Headquarters MACV issued General Order 6 creating MACV-SOG. It was created as a joint unconventional warfare task force responsible for special operations in Burma, Cambodia, Laos, North and South Vietnam, and border areas of China.», займаючыся пошукам збітых амерыканскіх лётчыкаў, трэніроўкай агентаў сярод паўстанцаў, разведкай, нападамі ў тыле ворага, прапагандай і псіхалагічнай вайной«Right Hand and Left Hand: OPLAN 34A» // Deepening involvement 1945—1965 — Center of Military History United States Army Washington, D.C., 2012. Страница 55. Падраздзяленне прыняло ўдзел амаль ва ўсіх буйных кампаніях В’етнамскай вайны, у тым ліку ў інцыдэнце ў Танкінскам заліве, які паскорыў ўступленне Злучаных Штатаў у вайну, у аперацыях Steel Tiger, Tiger Hound, Commando Hunt і Lam Son 719, а таксама вяло сваю дзейнасць падчас Тэцкага наступлення, баявых дзеянняў у Камбоджы і Велікоднага наступлення.

Падраздзяленне было афіцыйна расфармаванае 30 красавіка 1972 года, пасля чаго яго месца заняла Strategic Technical Directorate Assistance Team 158.

Структура З амерыканскага боку ў падраздзяленні ў асноўным служыў спецыяльна навучаны персанал з сіл спецыяльнага прызначэння арміі ЗША (US Army Special Forces), а таксама некаторая колькасць вайскоўцаў спецназа ВМС (Navy SEAL), ВПС ЗША, ЦРУ і каманд FORECON з Корпуса марской пяхоты ЗША.

Значная колькасць в’етнамскіх салдат, якія служылі ў MACV-SOG, былі адабраны з Special Commando Unit.

Разведгрупы, якія закідваліся на верталётах або на катэрах на тэрыторыю іншых дзяржаўSECRET GREEN BERET COMMANDOS IN CAMBODIA: A Memorial History of MACV-SOG, LTC Fred S. Lindsey, USA, page 21, звычайна складаліся з 6 або 12 чалавек, з якіх толькі 3 былі амерыканцамі, а астатнія — карэннымі жыхарамі Паўднёвага В’етнамаUS MACV-SOG Reconnaissance Team in Vietnam , Rottman, page 8-12 «RECON TEAM DUTY POSITIONS».

З лістапада 1967 года MACV-SOG дзяліўся на тры наземныя падраздзяленні «Command & Control Detachment» (раней «Forward operating bases»): South, Central і North Reconnaissance: Looking to the Future Through the Past // Special Warfare Vol. 6, No. 1, February 1993, page 10, а таксама на падраздзяленні марской і авіяцыйнай разведкі.

Гл.таксама (OPLAN 34A)

Спасылкі Vietnam and Southeast Asia Documents — MACSOG // DoD, OSD/JS FOIA Library

Катэгорыя:Зніклі ў 1972 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1964 годзе Катэгорыя:Узброеныя сілы ЗША падчас В’етнамскай вайны Катэгорыя:Узброеныя сілы ЗША