Лоеўская партызанская брыгада «За Радзіму» — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе Лоеўскага партызанскага атрада «За Радзіму». Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Лоеўскага, Рэчыцкага, Васілевіцкага, Хойніцкага, Брагінскага раёнаў. 24 лістапада 1943 года брыгада (1031 партызан, чатыры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад Лоеўскі партызанскі атрад «За Радзіму»; партызанскі атрад імя І. В. Сталіна; партызанскі атрад імя В. М. Молатава; партызанскі атрад імя М. І. Калініна.

Камандаванне Камандір Рыгор Іванавіч Сінякоў

Камісар Сямён Аляксандравіч Гардзееў

Начальнік штаба Васіль Ніканоравіч Камандзін

Гісторыя Партызаны наносілі ўдары на чыгуначных участках Гомель — Бахмач, Гомель — Калінкавічы, Гомель — Чарнігаў, на шашэйных і грунтавых дарогах. З 16 ліпеня па 19 кастрычніка пусцілі пад адхон 26 нямецкіх эшалонаў, знішчылі 35 аўтмашын, 10,2 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, 6 мастоў, падарвалі склад боепрыпасаў, спалілі склад лесаматэрыялаў. У жніўні — верасні 1943 года на чыгунках Гомель — Калінкавічы, Гомель — Чарнігаў падарвалі больш за 530 рэек.

Памяць У 1966 годзе ў гарадскім пасёлку Лоеў, у 1978 годзе каля вёскі Рудня Бурыцкая Лоеўскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнікі.

Літаратура

Спасылкі Лоевская бригада «За Родину»

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе