Ян Яку́б Твардо́ўскі (; — ) — знакаміты польскі паэт, вядучы прадстаўнік сучаснай рэлігійнай лірыкі але, як ён сам казаў пра сябе, быў найперш святаром каталіцкай царквы.
Біяграфія Ян Якуб Твардоўскі нарадзіўся 1 чэрвеня 1915 года ў Варшаве ў сям’і Яна Твардоўскага і Анелы Марыі Кандэрскай. Некалькімі тыднямі пазней сям’я вымушана была перабрацца ў Расію (ішла Першая сусветная вайна). Праз 3 гады яны вярнуліся назад у Варшаву. У 1927 годзе, па заканчэнні пачатковай школы, Ян стаў вывучаць матэматыку і прыродныя навукі ў гімназіі, якую скончыў у 1935 годзе.
У 1932 годзе Твардоўскі пачаў супрацу з гімназічнай маладзёжнай газетай Kuźnia Młodych. У ёй ён займеў уласную калонку, дзе пісаў вершы, апавяданні, інтэрв’ю з пісьменнікамі, і г. д.
Пасля гімназіі Ян Твардоўскі здаў экзамены ў Варшаўскі ўніверсітэт на літаратуразнаўчае аддзяленне. У 1937 годзе ён выдаў сваю першую кнігу вершаў.
Падчас Другой сусветнай вайны прымаў удзел у падпольным руху Арміі Краёвай і змагаўся ў Варшаўскім паўстанні.
Пасля вайны ён паступіў у семінарыю і пачаў вывучаць тэалогію ў тым жа Варшаўскім універсітэце. Стаў святаром у 1948 годзе. У 1959 атрымаў пасаду рэктара ў адным з варшаўскіх касцёлаў. Друкаваўся ў папулярным польскім часопісе Tygodnik Powszechny. Атрымаў вядомасць у 1960 годзе пасля выдання першага зборніка паэзіі Znak ufności. У 1980 годзе атрымаў узнагароду імя Роберта Грэйвза ад ПЭН-клуба, у 1996 — Ордэн Усмешкі, у 2000 — прэмію IKAR, а ў 2001 — прэмію TOTUS, вядомую як 'каталіцкі Нобель'.
Ян Твардоўскі памёр 18 студзеня 2006 года ў Варшаве.
Творчасць Твардоўскі пісаў кароткія, простыя вершы, гумарыстычныя, часам з прастамоўнымі словамі і выразамі. Яго творчасць аб’ядноўвае тонкія назіранні за наваколлем і філасофскія рэфлексіі.
За сваю дзейнасць Твардоўскі атрымаў вялікую колькасць узнагарод.
Бібліяграфія Wiersze (1959); Znaki ufności (1970); Zeszyt w kratkę (1973); Poezje wybrane (1979); Niebieskie okulary (1980); Rachunek dla dorosłego (1982); Który stwarzasz jagody (1984, 1988); Na osiołku (1986); Nie przyszedłem pana nawracać (1986); Sumienie ruszyło (1989, 1990); Tak ludzka (1990); Stukam do nieba (1990); Nie bój się kochać (1991); Niecodziennik (1991); Nie martw się (1992); Tyle jeszcze nadziei (1993); Krzyżyk na drogę (1993); «Разам з Табой» (2012) — зборнік вершаў, перакладзены па-беларуску.
Беларускія пераклады Вершы на беларускую мову пераклалі Хрысціна ЛялькоГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с. і Данута БічэльДанута Бічэль. 75 гадоў з дня нараджэння.
Разам з Табою: выбраныя вершы / Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2011. — 309 с., л. іл. Першая камунія з белым бантам / Ксёндз Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2013. — 90 с. Ад вуха да вуха: пра ўсмешку і радасць: [апавяданні] / ксёндз Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2014. — 138 с. Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху: пераклад с польскай / кс. Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2015. — 129, с. Кубак з адным вухам / кс. Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2016. — 145 с. Перакажыце гэта далей: выбраныя вершы / Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2018. — 127 с. Гэтыя тры…: выбар вершаў і думак пра веру, надзею і любоў / Ян Твардоўскі. — Мінск : ПРО ХРЫСТО, 2019. — 171 с. Вясёлы дзень для нас настаў, або Пра тое, хто такі велікодны баранак / кс. Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2020. — 76 с. Да Маці Божай: вершы / Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2021. — 119 с.
Спасылкі Абраныя вершы
Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Удзельнікі Варшаўскага паўстання Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Польшчы Катэгорыя:Ганаровыя дактары Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Кавалеры ордэна Усмешкі