Факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Апісанне У 2018 годзе факультэт увайшоў у склад навукова-адукацыйнага блока медыка-фармацэўтычнага кластара «Саюз „Медыцына і фармацэўтыка — інавацыйныя праекты“».

Кафедры Навучальны працэс на факультэце забяспечваюць 3 кафедры: заалогіі і батанікі, хіміі і прыродазнаўчай адукацыі, экалогіі і геаграфіі.

Функцыянуюць 9 філіялаў кафедраў, 2 вучэбна-навукова-вытворчыя комплексы: «Біятэхналогія» і «Экалогія».

Лабараторыі На факультэце функцыянуюць 2 навукова-даследчыя лабараторыі з сучасным высокадакладным абсталяваннем: Навукова-даследчая лабараторыя структурна-функцыянальных даследаванняў (кіраўнік — доктар біялагічных навук, прафесар А. А. Чыркін). Навукова-даследчая лабараторыя ПЦР аналізу (кіраўнік — кандыдат біялагічных навук, дацэнт П. Ю. Калмакоў).

Спецыяльнасці «Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)», «Біяэкалогія», «Біялогія і хімія», «Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць)»

Дэканы Усевалад Анатолевіч Радкевіч (хіміка-біялагічны факультэт, (1962—1968) Віталь Якаўлевіч Кузьменка (біялагічны факультэт, 1986—2019)КУЗЬМЕНКО ВИТАЛИЙ ЯКОВЛЕВИЧ Таццяна Аляксандраўна Талкачова (з 2019)