Юрка Мазура ( — ) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, арганізатар беларускіх хораў.https://hardzin.livejournal.com/75237.html Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 4 лютага. Юрка Мазура

Біяграфія Нарадзіўся ў 1916 годзе ў Полацку, дзе працаваў яго бацька. Дзіцячыя і школьныя гады правёў у літоўскім Укмярге. У 1928 годзе пераехаў з бацькамі ў Навагрудак. Служыў у польскім войску.

Падчас Другой сусветнай вайны ў часе нямецкай акупацыі быў камандзірам звязу ў эскадроне Барыса Рагулі. Пазней быў лейтэнантам беларускага аддзела ў Дальвіцкай выведчай школе.

Пасля вайны вучыўся музыцы ва Універсітэце Філіпа ў Марбургу ў Германіі. Стварыў беларускі студэнцкі хор, кіраваў ім, спяваў (меў прыгожы голас), апрацоўваў і пісаў песні.

У 1950-х прыехаў у ЗША. Жыў у Дэтройце. Працаваў у аўтамабілебудаўнічай кампаніі. Кіраваў хорам. Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, першым старшынём Дэтройцкага аддзела арганізацыі. Радны БНР. Браў удзел у стварэнні беларускай праваслаўнай парафіі ў Дэтройце.

Памёр 4 лютага 1990 года. Пахаваны побач са сваёй маці на стараверскіх могілках у прадмесці Дэтройта.

Спасылкі

Катэгорыя:Члены Наваградскага коннага эскадрона Катэгорыя:Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц» Катэгорыя:Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Кампазітары Беларусі