Ганна Іванаўна Дулеба (нар. 14 кастрычніка 1932, х. Дулебшчына, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык і беларусазнавец. Кандыдат гістарычных навук.

Працавала старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнічала ў распрацоўцы 8-томнага даследавання «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (выйшлі ўсе тамы) і «Гарады і вёскі Беларусі».

Катэгорыя:Беларусісты Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі