«Зямля́ мё́ду» () — дакументальны фільм 2019 года рэжысёраў Тамары Кацеўскай і Любаміра Стэфанава.

Сюжэт Закінутая македонская вёска. Ужо немаладая Хацідзэ прабіраецца па горных схілах да вулляў у скалах. Яна вітае пчол сакрэтным спевам і выдатна абыходзіцца з сотамі без сеткі і пальчатак. Дома яе чакае прыкутая да ложка маці. Зрэдзьчас жанчына выбіраецца ў сталіцу, каб прадаць крыху мёду. Але спакойную плынь жыцця парушае сям’я качэўнікаў, якая разбівае лагер зусім побач. Роў рухавікоў, сямёра няўрымслівых дзяцей, сто пяцьдзясят кароў… Прыязная Хацідзэ нічога не хавае і спрабуе пасябраваць з імі, аднак галава сям’і прымае рашэнне, якое можа назаўсёды разбурыць звыклы ўклад яе жыцця.

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 35 кінаўзнагародамі і яшчэ 48 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Катэгорыя:Фільмы Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Фільмы на турэцкай мове Катэгорыя:Фільмы Тамары Кацеўскай Катэгорыя:Фільмы Любаміра Стэфанава