Нэлі Васілеўна Караткевіч (нар. , , РСФСР) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1977).
Біяграфія Скончыла тэатральную студыю Бранскага абласнога драматычнага тэатра ў 1961 годзе, Ленінградскі інстытут культуры ў 1981 годзе. Працавала ў тэатрах Гомеля ў 1966—1967 гадах, Магілёва ў 1970—1975 гадах, Гродна ў 1975—1981 гадах, Бранска, Ноўгарада. У 1985—1986 гадах у Дзяржаўным маладзёжным тэатры Беларусі.
Выканаўца лірыка-драматычных і характарных роляў. Створаныя ёй вобразы вызначаюцца ўнутранай псіхалагічнасцю і знешняй выразнасцю. Сярод роляў: у Магілёўскім абласным драматычным тэатры — Паўлінка («Паўлінка» Янкі Купалы), Зубрыч («Трывога» Алеся Петрашкевіча), Іванская ("Аперацыя «Мнагажэнец» Анатоля Дзялендзіка), Нора («Лялечны дом» Генрыка Ібсена) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Постаці Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР