Віктар Віктаравіч Бараненка (нар. ) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2017), дацэнт (2020).
Біяграфія Скончыў у 2012 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2013 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Тэма магістарскай дысертацыі: «Полацкая абнаўленчая епархія ў 1926—1933 гг.». У 2013—2016 гадах навучаўся ў аспірантуры пры кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2016 годзе быў стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, займаў пасаду намесніка дэкана механіка-тэхналагічнага факультэта, начальніка аддзела аспірантуры, таксама з’яўляецца дацэнтам кафедры гісторыі.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 9 чэрвеня 2017 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Беларуская абнаўленчая царква (1922—1938 гг.)». Навуковы кіраўнік — Аляксандр Юр’евіч Бендзін. 23 снежня 2020 года рашэннем ВАК Рэспублікі Беларусь было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».
Навуковая дзейнасць Займаецца даследаваннем праблем канфесіанальнай гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя, гісторыі Беларускай абнаўленчай царквы, абнаўленчага руху ў БССР, Расійскай праваслаўнай (абнаўленчай) царквы і інш. Ім упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі было дадзена навуковае азначэнне і навуковая ацэнка беларускага абнаўленства як асобнай царкоўнай арганізацыі ў міжваенны перыяд; вызначаны тры перыяды эвалюцыі форм і практыкі кіравання Беларускай абнаўленчай царквы; прааналізаваны праграмныя мэты і арганізацыйна-кананічная сістэма кіравання беларускай абнаўленчай царкоўнай арганізацыі; выяўлены асноўныя кірункі яе дзейнасці і асаблівасці функцыянавання ў сувязі з існаваннем іншых праваслаўных цэркваў на тэрыторыі БССР; вызначана ступень уздзеяння савецкай улады на працэс узнікнення, станаўлення і развіцця інстытутаў Беларускай абнаўленчай царквы.
Бібліяграфія
Выбраныя навуковыя артыкулы Змены ў палітыцы Савецкай дзяржавы ў стаўленні да царквы і духавенства ў 1929 г. на прыкладзе Полацка-Себежскай абнаўленчай епархіі / В. В. Бараненка // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2014. — № 1. — С. 94-98. Беларускі абласны царкоўны сабор 1924 г. у Магілёве: перадумовы, падрыхтоўка, правядзенне // Беларускі гістарычны часопіс. — 2015. — № 9. — С. 37-45. Дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку як крыніцы па гісторыі праваслаўнай царквы 1920-1930-х гг. / В. В. Бараненка // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2015. — Вып. 16. — С. 191—198. Отношение белорусского православного верующего населения к обновленческому движению в 1920-х — 1930-х гг. / В. В. Бараненко // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2016. — № 1. — С. 79-87. Вышэйшае царкоўнае кіраванне Беларускай абнаўленчай царквы (1924—1938 гг.) / В. В. Бараненка // Навуковыя працы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. — 2016. — Ч. 2. — С. 24-34. Ликвидация Белорусской обновленческой церкви в 1934—1938 гг. / В. В. Бараненко // Вестник Православного Свято-Тихоновского гуманитарного университета. — № 76. — 2017. — С. 67-78. Архивные документы по истории Белорусской обновленческой церкви в 1922—1938 гг. / В. В. Бараненко // Отечественные архивы. — № 4 — 2018. — С. 59-68.
Спасылкі Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Профіль аўтара ў Google Scholar Профіль аўтара ў eLIBRARY.RU
Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук